Беларуская вуліца (Кіеў)
Беларуская вуліца Кіеў | |
---|---|
укр.: Білоруська вулиця | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Раён | Шаўчэнкаўскі раён |
Гістарычны раён | Лук’янаўка |
Працягласць | 1.1 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Лук’янаўская |
Ранейшыя назвы | вуліца 4-га трамвайнага маршруту |
Назва ў гонар | Беларусь |
Паштовы індэкс | 04050, 04119 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Беларуская (укр.: Білоруська вулиця) — вуліца ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вуліца з’явілася ў 1940-х гадах як вуліца без назвы. Праз пракладзеную тут ў 1946 годзе трамвайную лінію № 4, вуліца атрымала назву 4-га трамвайнага маршруту. З 1955 года носіць сучасную назву.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
Забудова вуліцы пераважна прадстаўлена пяціпавярховымі жылымі дамамі.
Установы[правіць | правіць зыходнік]
- Дзіцячая паліклініка Шаўчэнкаўскаг раёна № 4 (№ 11)
- Кіеўскі філіял Львоўскага банкаўскага інстытута НБУ (№ 17)
- Інстытут паслядыпломнай адукацыі і каледж Кіеўскага нацыянальнага універсітэта тэхналогіі і дызайну (№ 22-24)
Помнікі і памятныя знакі[правіць | правіць зыходнік]
Тут размешчаны памятны знак работнікам Кіеўскага рамонтна-эксплуатацыйнага дэпо імя У. І. Леніна, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама каля дома № 3 размешчана скульптура чаравік 92-га памера «Чаравікі страхавога агента, знасіўся ў пошуках кліентаў» насупраць кампаніі заказчыка Брокбізнес.
28 сакавіка 2016 года на доме № 22 размешчаны помнік беларусам, якія загінулі за Украіну[1].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Мэмарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, адкрыты ў Кіеве. Радыё «Свабода» (28 сакавіка 2016)