Беларуская драматычная дружына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Аляхновіч — кіраўнік тэатральнага калектыву

Беларуская драматычная дружына — тэатральны калектыў пры Беларускім клубе ў Вільні, які існаваў у 19161917 і маі 1918 года пад кіраўніцтвам беларускага драматурга Францішка Аляхновіча[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку сваёй дзейнасці калектыў наладжваў музычна-драматычныя паказы тыпу кабарэ. 15 кастрычніка 1916 года ў зале работніцкага клуба на Варонняй вуліцы быў паказаны першы драматычны спектакль «Хам» паводле п'есы Элізы Ажэшкі. Наступнай прэм'ерай калектыву становіцца дэбютная п'еса Францішка Аляхновіча «На Антокалі», пастаўленая 26 снежня 1916 года на сцэне цырка на Лукішскім плошчы. У 19161917 гадах таксама ставяцца: «На вёсцы», «Калісь», «Бутрым Няміра», «Манька», «Базылішк» і «Чорт і баба» (з музыкай Станіслава Манюшкі) Ф. Аляхновіча, «Міхалка» Далецкіх, «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшкі, «Як яны ажаніліся» В. Валодзьскага, «Паўлінка» Янкі Купалы, «Мядзведзь» Антона Чэхава, пазней — «П'етра Каруза» П. Брака, «Антось Лата» Якуба Коласа, сцэнічная фантазія «У купальскую ноч»[1].

У канцы лютага 1917 года тэатр мае ўжо сваю ўласную сцэну ў новым памяшканні Беларускага клуба на Віленскай вул. № 28, дзе спектаклі адбываюцца што нядзелю. Улетку з прычыны рэквізіцыі гэтага памяшкання ваеннаю ўладаю клуб разам з тэатрам перабіраецца на Юраўскі праспект № 22, дзе таксама знаходзіцца сцэна[2].

У 1918 калектыў быў рэарганізаваны ў Народны тэатр, узначаляваны акцёрам былога калектыву спяваком А. Бароўскім. У 1919 годзе на аснове Народнага тэатра меркавалася стварыць Беларускі дзяржаўны тэатр у Вільні, але задума не была ажыццеўлена[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 А. В. Сабалеўскі. Беларуская драматычная дружына // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 107—108. — 568 с.
  2. Аляхновіч Ф. Беларускі тэатр. — Вільня, 1924. — С. 114. паводле Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: У 3 т. Т. 1: Ад вытокаў — да пачатку XX стагоддзя / Бел. ун-т культуры; Уклад., рэд. тэкстаў, уступ. арт. і камент. А. В. Сабалеўскага. — 2-е выд., пашыр. і ўдаклад.. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — С. 363. — 444 с. — ISBN 985-08-0064-X.