Перайсці да зместу

Беларуская калійная кампанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ААТ «Беларуская калійная кампанія»
Тып ААТ
Заснаванне 2005
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Машэрава, 35
Адрас
Ключавыя постаці генеральны дырэктар
Аляксей Уладзіміравіч Скрага
Галіна Хімічная прамысловасць
Прадукцыя хлорысты калій
Сайт belpc.by

ААТ «Беларуская калійная кампанія» — адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных мінеральных угнаенняў у свеце.

Размешчана ў горадзе Мінск.

Беларуская калійная кампанія (БКК) заснавана ў красавіку 2005 года Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Вытворчае аб’яднанне „Беларуськалій“» (Рэспубліка Беларусь) і адкрытым акцыянерным таварыствам «Уралкалій» (Расійская Федэрацыя). Пры гэтым акцыянерам належала па 50 % акцый кампаніі.

У маі 2008 года склад акцыянераў змяніўся, і акцыі размяркоўваюцца наступным чынам: «Уралкалій» — 50 %[1], «Беларуськалій» — 45 % і дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка» — 5 %. Асноўная мэта сумеснай працы прадпрыемстваў — экспартныя пастаўкі калійных угнаенняў на сусветныя рынкі.

На наступным этапе акцыянерамі кампаніі выступілі ААТ «Беларуськалій» (48 %), «Беларуская чыгунка» (42 %) і РУП «Белэксімгарант» (10 %)[2].

Гандлёвымі аперацыямі БКК кіруе галаўны офіс, які размешчаны ў Мінску, пры садзейнічанні шасці прадстаўніцтваў кампаніі за мяжой. Рэгіянальныя прадстаўніцтвы кампаніі дзейнічаюць у Дэлі, Пекіне, Сінгапуры, Сан-Паўлу, Чыкага і Панаме.

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла БКК і яе ўкраінскае прадстаўніцтва «Аграрозквіт» у амерыканскі санкцыйны спіс[3]. У 2022 годзе БКК была ўнесена ў санкцыйныя спісы Канады[4], ЕС[5], Швейцарыі[6].

У верасні 2024 года Суд Еўрапейскага саюза адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Беларускай калійнай кампаніі[7].

БКК экспартуе калійныя ўгнаенні ў Еўропу, ЗША, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, Афрыку, Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, Індыю і Кітай. Доля БКК на сусветным рынку экспарту калійных угнаенняў складае 43 працэнты.

БКК прапануе наступныя прадукты:

  • стандартны хларыд калію (белы і ружовы),
  • грануляваны хларыд калію (белы і ружовы),
  • тэхнічныя (утрыманне K2O не менш 62 %) і сельскагаспадарчыя разнавіднасці (утрыманне K2O не менш за 60 %).[8]

Пасля пападанння ў амерыканскі санкцыйны спіс, у 2022 годзе БКК пачала весці перамовы з Індыяй аб пастаўках 1 млн тон калійных угнаенняў[9].

Зноскі

  1. ОАО «Уралкалий». Суперсделка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 20 красавіка 2014.
  2. Белорусская калийная компания — акционеры (руск.)(недаступная спасылка). belpc.by. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2020. Праверана 26 студзеня 2020.
  3. Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Белсат (3 снежня 2021). Праверана 8 снежня 2021.
  4. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-49 (англ.). Canada Gazette (30 сакавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
  5. Восем беларускіх кампаній патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза
  6. Searching for subjects of sanctions (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft.
  7. Суд ЕС не зняў санкцыі з "Беларуськалія", яго гендырэктара і БКК. Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 верасня 2024).
  8. О компании Архівавана 26 жніўня 2010.
  9. Jadhav, Rajendra. EXCLUSIVE India could buy potash from Belarus in rupees as sanctions hit Minsk-sources (англ.). Reuters (2 лютага 2022). Праверана 3 лютага 2022.