Перайсці да зместу

Беларуская крыніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларуская крыніца (1917))
«Беларуская крыніца»
Тып штотыднёвая газета[d]
Рэдактар Адам Вікенцьевіч Станкевіч і Браніслаў Туронак
Заснавана 21 красавіка 1917
Палітычная прыналежнасць Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Беларуская крыніца» («Крыніца» да 1925 і пасля 19 лістапада 1939) — штотыднёвая газета, орган Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Аб’ява газеты «Krynica» на 1921 год у газеце «Народное дѣло» № 41 (164), 22.02.1921

Выдавалася на беларускай мове (то лацінкай, то кірыліцай, то двума шрыфтамі адначасова — 1934—1939), у Петраградзе (з 21 красавіка 1917), у Вільні (7 верасня 1919 — 12 ліпеня 1940, не выходзіла: 15 красавіка 1937 — 16 лістапада 1939), у Мінску (#3, 1918). Выйшлі 768 нумароў. У першай палове 1920-х канфіскавана 9 нумароў, за перыяд выдання ў Вільні канфіскавана 58 нумароў. Прапагандавала ідэю адраджэння царкоўнай уніі, увядзення беларускай мовы ў каталіцкай царкве, кансалідавала вакол сябе беларусаў-католікаў.[1] Рэдактарамі ў розны час былі Т. Вайцяховіч, В. Васілеўскі, У. Грыневіч, М. Грачанік, У. Знамяроўскі, Я. Пазняк, А. Станкевіч, Л. Сярмяга, Б. Туронак[2].

17 жніўня 1925 года быў арыштаваны і пасаджаны на Лукішкі Браніслаў Туронак. Аб яго арышце стала вядома толькі праз 2 тыдні. Камісар урада Вільні паведаміў рэдакцыі, што па парадзе суддзі выданне газеты «Крыніца» прыпыняецца да разгляду справы. 23 жніўня 1925 года выйшаў апошні нумар «Крыніцы». Рэдакцыя аднавіла выданне газеты з 20 верасня 1925 года пад назвай «Беларуская крыніца». Рэдактарам стаў Тамаш Вайцяховіч.

15 красавіка 1937 года газета «Беларуская крыніца» закрытая рашэннем Віленскага акруговага суда. Адроджаная ў лістападзе 1939 года пасля далучэння Вільні да Літоўскай Рэспублікі выдаўцом Адольфам Клімовічам пад першапачатковай назвай «Крыніца». Апошні нумар выйшаў 12 ліпеня 1940 года.

  1. Турук, с.67
  2. ЭГБ 1993.