Беларуская культура (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларуская культура (1927))
«Беларуская культура»
Тып часопіс
Выдавец Францішак Умястоўскі
Рэдактар Францішак Умястоўскі
Заснавана 1927
Спыненне публікацый 1927
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж

«Беларуская культура» — літаратурна-грамадскі часопіс. Выдаваўся з ліпеня да верасня 1927 у Вільні на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Ф. Умястоўскі.

Ідэйныя пазіцыі часопіса былі абумоўлены памяркоўнымі поглядамі рэдактара, яго палітычнай арыентацыяй на тэрытарыяльную аўтаномію Заходняй Беларусі з паслядоўнай эвалюцыяй да незалежнасці. Асвятляў пытанні гісторыі Беларусі («Аб уніі на беларускіх землях» Я. Зенюка, «Шлях да незалежнасці Беларусі» пад псеўд. Незалежнік, «Кара» Саўліча), беларускай асветы на заходнебеларускіх землях («Школьная справа ў Польшчы» М. Краўцова), пісаў пра неабходнасць культурнай і краязнаўчай руплівасці ў Заходняй Беларусі, краязнаўчую работу ў БССР. Апублікаваў арт. «Трымаймася родных назваў» Краўцова (пад псеўд. Звончык), дае паказана, як польская адміністрацыя тэндэнцыйна скажае этнічную аснову беларускіх тапонімаў.

На старонках часопіса надрукаваны творы М. Багдановіча, А. Бартуля, М. Васілька, Я. Доліна, Б. Друцкага-Падбярэзскага (пад крыптанімам «Б.»), Я. Палешука і інш., пераклады на беларускую мову актуальных для заходнебеларускага жыцця філасофскіх твораў С. Белайца, М. Горкага, А. Міцкевіча, Р. Ралана, Ю. Славацкага, Р. Тагора, агляд творчасці Я. Коласа. У раздзеле «Бібліяграфія» пад крыптанімам «В.» змешчаны спіс выдадзеных на беларускай мове ў Вільні кніг і агляд беларускага друку за 19061927. Меў грунтоўны раздзел «Хроніка».

Выйшлі 3 нумары ў 2 кнігах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]