Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія «Нёман»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія «Нёман» гарадской акругі Тальяці — грамадскае культурна-асветніцкае задзіночанне беларусаў гораду Тальяці. У 2005 годзе была зарэгістраваная арганізацыя ЦБК «Нёман». Пры суполцы стварыўся ансамбль беларускай песні «Купалінка». У верасні 2010 году зарэгістраванае як Мясцовая Беларуская Нацыянальна-культурная Аўтаномія «Нёман». Пры арганізацыі дзейнічае дзіцячы ансамбаль беларускай музыкі і песні «Зорачкі». Суполкай праводзяцца такія мерапрыемствы, як свята восені «Дажынкі», свята беларускай кухні «Калі ласка ў нашу хату», летняе свята «Купалле». Дзейнічае дамова пра супрацоўніцтва з Ваўкавыскім раёнам Гродзенскай вобласці Беларусі.

Кіраўнік арганізацыі — Людміла Іванаўна Дзёміна[1].

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларускія грамадскія арганізыцыі ў Расіі — Пасольства Беларусі ў Расеі (руск.)