Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»
Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» | |
---|---|
Лідар | Сяргей Іванавіч Калякін |
Дата заснавання | 7 снежня 1991 |
Дата роспуску | 29 верасня 2023 |
Штаб-кватэра | 220012, Мінск, зав. Калініна, 12, пак. 312 |
Краіна | |
Ідэалогія |
дэмакратычны сацыялізм камунізм |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 3128 (2007) |
Месцаў у Мясцовыя Саветы дэпутатаў |
2 / 21303 |
Сайт | spravmir.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет», да 2009 — Партыя камуністаў беларуская — палітычная партыя Беларусі. Партыя знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
30 чэрвеня 2023 г. стала вядома аб рашэнні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў перарэгістрацыі партыі.[2]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля адмены ў лютым 1993 г. Вярхоўным Саветам XII-га склікання сваёй пастановы аб прыпыненні дзейнасці КПБ, прайшлі кансультацыі паміж кіраўніцтвам Партыі камуністаў Беларускай і прадстаўнікамі КПБ, у выніку якіх 25 красавіка і 29 — 30 мая 1993 г. прайшлі XXXII з’езд Камуністычнай партыі Беларусі і II з’езд Партыі камуністаў беларускай. Было прынята рашэнне пра ўваходжанне КПБ у ПКБ і перадачы ёй усіх правоў і паўнамоцтваў палітычнага, юрыдычнага і маёмаснага правапераемствавання Камуністычнай партыі Беларусі.
У выніку парламенцкіх выбараў 1995 г. ПКБ мела сваю самастойную фракцыю ў Вярхоўным Савеце Беларусі XIII-га склікання, у якую не прымалі беспартыйных дэпутатаў.
У 1996 г. частка членаў ПКБ, якія падтрымлівалі палітыку прэзідэнта А. Лукашэнкі, выйшла з партыі і стварыла новую палітычную структуру пад гістарычнай назвай «Камуністычная партыя Беларусі».
22 лістапада 2006 г. ПКБ падпісала дэкларацыю аб стварэнні Саюза левых партый[3].
25 кастрычніка 2009 г. на XIV (пазачарговым) з’ездзе было прынята рашэнне аб перайменаванні партыі ў Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» (89 дэлегатаў «за» з 158).
На XVIII з’ездзе партыі С. Калякін быў пераабраны на пасаду старшыні і вылучаны ад партыі кандыдатам на прэзідэнцкія выбары 2015 г. Аднак кандыдат ад яе не здолеў прайсці этап рэгістрацыі.
Мэты і задачы
[правіць | правіць зыходнік]ПКБ аб’ядноўвала прыхільнікаў сацыялістычнай перспектывы ў развіцці грамадства. Сцвярджаючы, што рынак не здольны вырашыць узніклыя праблемы, партыя выступае за моцную ролю дзяржавы ў грамадскім развіцці, за магутны дзяржаўны сектар. Пры гэтым яна лічыць неабходнай падтрымку вытворчасці, заснаванай на рыначных формах уласнасці.
З’езды
[правіць | правіць зыходнік]- VI з’езд — Мінск, 27 студзеня 2001 г.
- XIV (пазачарговы) з’езд — Мінск, 25 кастрычніка 2009 г.
- XVIII з’езд — Мінск, 23—24 мая 2015 г.
Зноскі
- ↑ http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
- ↑ ПАРТИЯ «СПРАВЕДЛИВЫЙ МИР» ОБЖАЛУЕТ РЕШЕНИЕ МИНЮСТА ОБ ОТКАЗЕ В ПЕРЕРЕГИСТРАЦИИ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2023. Праверана 22 верасня 2023.
- ↑ Бронек, В. Сколько продержится союз левых сил / Вадим Бронек // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2006. — № . — 6—13 декабря. — С. 6.