Беларуская партыя жанчын Надзея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуская партыя жанчын «Надзея»
Лагатып
Дата заснавання: 28 красавіка 1994
Інтэрнацыянал: Прагрэсіўны альянс
Саюзнікі і блокі: Каардынацыйная рада дэмакратычны сіл, Сацыял-дэмакратычны саюз, Еўрапейская кааліцыя «Свабодная Беларусь»

Беларуская партыя жанчын «Надзея» — незалежная грамадска-палітычная арганізацыя жанчын Рэспублікі Беларусь. Створана 28 красавіка 1994 на базе прафсаюза супрацоўнікаў асветы, зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі 3 чэрвеня 1994 г. Кіруючы орган паміж з’ездамі – савет партыі.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная мэта – правядзенне сацыяльных і эканамічных рэформаў, скіраваных на стварэнне жанчыне спрыяльных умоў жыцця і працы, для выканання ёй функцый маці, выхавальніцы і захавальніцы сямейнага ачага. Выступае за паслядоўнае рэфармаванне эканімікі, пошук згоды паміж рознымі палітычнымі і грамадскімі партыямі і рухамі,недапушчэнне расколу ў грамадстве, актыўны ўдзел жанчын у рабоце заканадаўчых і выканаўчых органаў улады.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

2 ліпеня 2000 г. партыя далучылася да Каардынацыйнай рады дэмакратычных сіл. Аднак, ужо 27 чэрвеня 2001 партыя пакінула членства ў КРДС. Паводле слоў В. Палевіковай, гэто было выклікана парушэннямі дамоўленасцяў аб складзе «пяцёркі», у прыватнасці тым, што некаторыя высокапастаўленыя функцыянеры АГП агітавалі далучыцца да «пяцёркі» новых кандыдатаў (А. Ярашука, Н. Машэраву).

17 жніўня 2002 г. на нечарговым з'ездзе партыі замест В. Павеліковай старшынёй партыі была абрана В. Матусевіч. Гэтае абранне ставілася пад сумнеў прадстаўнікамі АГП і БНФ, бо ў той час Матусевіч займала пасаду прэсавага сакратара новаабранага старшыні цяпер ужо прапрэзідэнцкай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Л. Козіка. Такім чынам апазіцыйнасць партыі ставілася пад сумнеў. У адказ група прыхільніц Палевіковай правяла праз тыдзень свой з'езд, на якім вынікі папярэдняга збору былі прызнаны неправамоцнымі, было прынята рашэнне аб ліквідацыі партыі і ўступленні ў Аб'яднаную сацыял-дэмакратычную партыю. Раскол у партыі быў справакаваны, на думку Палевіковай, партыя Статкевіча, якая імкнулася не дапусціць стварэння канкуруючай арганізацыі на сацыял-дэмакратычным полі. Дыспут паміж дзвюма групоўкамі вырашыла Міністэрства юстыцыі, якое пацвердзіла паўнамоцтвы В. Матусевіч.

На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, партыя, паводле слоў В. Матусевіч, вылучыла 15 кандыдатаў[1].

11 кастрычніка 2007 г. рашэннем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Беларуская партыя жанчын «Надзея» ліквідавана.[2]

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

З'езды[правіць | правіць зыходнік]

  • III (нечарговы) — 17.7.2002

Колькасць членаў[правіць | правіць зыходнік]

1.02.2002 — 1508 1.03.2004 — 1316

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі