Перайсці да зместу

Беларуская салідарнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская салідарнасць
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Брно, Чэхія
Мэта арганізацыя мерапрыемстваў, публічныя лекцыі, адукацыйныя праграмы, падтрымка беларусаў і ўзаемадзеянне з мясцовымі ўладамі
Тып арганізацыі НДА
Афіцыйная мова беларуская, чэшская, англійская

«Беларуская салідарнасць» (чэшск.: Bělaruská solidarita) — няўрадавая арганізацыя (НДА) ў Брне, Чэхія. Заснавана 17 кастрычніка 2024 года, першая зарэгістраваная беларуская НДА ў Брне[1].

«Беларуская салідарнасць» афіцыйна зарэгістравана 17 кастрычніка 2024 года ў Брне, Чэхія[1].

«Беларуская салідарнасць» займаецца арганізацыяй акцый і кампаній, правядзеннем публічных лекцый, распрацоўкай і рэалізацыяй адукацыйных праграм, аказаннем інфармацыйнай падтрымкі беларусам у Паўднёвамараўскім краі, супрацоўніцтвам з мясцовымі ўладамі. Так, у 2025 годзе актывісты НДА праводзілі кампанію супраць візавага бану ў Чэхіі[2]. Арганізацыя таксама праводзіць розныя акцыі і ініцыятывы, скіраваныя на падтрымку беларускай культуры і супольнасці. Сярод іх:

  • Мова Нанова — курсы беларускай мовы для пачаткоўцаў і прасунутых. Курсы прызначаны для ўсіх, хто хоча вывучыць беларускую мову[3][4].
  • Дзень Волі — акцыя ў падтрымку беларускай дэмакратыі і свабоды. Акцыя праводзіцца штогод 25 сакавіка[5].
  • Каляды, Купалле — святкаванне беларускіх традыцыйных свят у сучасным фармаце[6].
  • Брненская поўнач — цыкл паказаў сучасных беларускіх фільмаў у кінатэатрах Брна.
  • Брненскі поўдзень — нефармальныя заняткі па беларускай мове.

Акцыі і ініцыятывы адкрыты для ўсіх зацікаўленых і ёсць магчымасцю пазнаёміцца з беларускай культурай і супольнасцю.

Арганізацыя выкарыстоўвае як эмблему выяву вершніка з герба «Пагоня», у графічным варыянце, што быў на сцягу Жыгімонта Карыбутавіча, калі ён прыйшоў у Маравію.

  1. 1 2 Kurzy.cz. Bělaruská solidarita, z. s. , Brno IČO 22087222 - Obchodní rejstřík firem | Kurzy.cz (чэшск.). rejstrik-firem.kurzy.cz. Праверана 21 сакавіка 2025.
  2. Правительство Чехии не будет отменять ограничения на выдачу виз белорусам (руск.). Euroradio.fm. Праверана 11 чэрвеня 2025.
  3. Мова Нанова ў Брно, https://www.instagram.com/movananova.brno
  4. Новы літаратурны тур Уладзіміра Арлова . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 21 сакавіка 2025.
  5. Diatelová, Irena N.. Běloruští studenti poděkovali za podporu Masarykovi i univerzitě (чэшск.). em.muni.cz (27 сакавіка 2023). Праверана 21 сакавіка 2025.
  6. Будзьма беларусамі! » Каляды ў Брне. budzma.org. Праверана 21 сакавіка 2025.