Беларуская сацыялагічная асацыяцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская сацыялагічная асацыяцыя — добраахвотная навукова-грамадская арганізацыя, якая аб'ядноўвае вучоных і спецыялістаў, што працуюць у галіне сацыялогіі. Створана ў 1994 г., з'яўляецца правапераемніцай Беларускага аддзялення Савецкай сацыялагічнай асацыяцыі. Асноўныя задачы: павышэнне прафесійнага ўзроўню членаў асацыяцыі, пашырэнню сацыялагічных ведаў; садзейнічанне развіццю сацыялагічнай навукі, павышэнню абгрунтаванасці і дзейнасці яе рэкамендацый; выяўленне прыярытэтных кірункаў сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі і асобных яе рэгіёнаў; развіццё навуковых сувязяў і супрацоўніцтва з сацыёлагамі іншых краін і міжнароднымі нвуковымі арганізацыямі; арганізацыя і правядзенне навуковых кангрэсаў, канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў; выдавецкая дзейнасць. У рамках Беларускай сацыялагічнай асацыяцыі вядзецца экспертна-кансультацыйная дзейнасць па пытаннях сацыялогіі, праводзяцца сацыялагічная экспертызы палітычных, прававых, эканамічных, тэхнічных і іншых праектаў. Разам з іншымі навуковымі ўстановамі і арганізацыямі выдала манаграфіі А. В. Рубанава «Сацыяльны суб'ект: матывы і дзейнасць» (1994), Г. М. Сакаловай «Эканамічная сацыялогія», Я. М. Бабосава «Катастрофы: сацыялагічны аналіз» (1995) і іншае.