Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
Bsdp.gif
Лідар Ігар Барысаў2018)
Дата заснавання 25 чэрвеня 2005
Штаб-кватэра
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя і Pro-Europeanism[d]
Інтэрнацыянал Прагрэсіўны Альянс, PES
Саюзнікі і блокі Права выбару
Колькасць членаў 1116 (2018г.)
Дэвіз Думаем пра кожнага - працуем разам!
Месцаў у ніжняй палаце
0 / 110
Месцаў у верхняй палаце
0 / 64
Сайт bsdp.org

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (скарочана - БСДП) — беларуская палітычная партыя, створаная 29 студзеня 1997 г.[1] Першапачаткова партыя была ўтворана 2 сакавіка 1991 г. як Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (скарочана - БСДГ) і пад такой назвай праіснавала да 29 чэрвеня 1996 г, калі аб'ядналася з Партыяй Народнай згоды (ПНЗ) у выніку чаго атрымала новую назву - Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада), якая праіснавала да 24 чэрвеня 2005 г. БСДП працягвае традыцыі Беларускай сацыялістычнай Грамады (1902-1918 гг.) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (1918-1924 гг.).

На апошніх парламенцкіх выбарах у Беларусі, 11 верасня 2016г., партыя мела 27 кандыдатаў у дэпутаты, аднак не атрымала месцаў у парламенце. Лідарам партыі з 2011 г. з'яўляецца Ірына Вештард.

Партыя знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Партыйная ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) з'яўляецца класічнай сацыял-дэмакратычнай партыяй левага цэнтра. Уваходзіць у міжнароднае аб'яднанне сацыял-дэмакратычных партый Прагрэсіўны Альянс [2].

Мэтамі БСДПз'яўляюцца:[3]

– сцвярджэнне правоў і свабод чалавека, абарона інтарэсаў і правоў людзей наёмнай працы;

– пабудова салідарнага грамадства на прынцыпах свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права;

– пабудова незалежнай дэмакратычнай, прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы - раўнапраўнага суб’екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці.

Выступае за незалежнасць Беларусі, парламенцкую рэспубліку, прававую дзяржаву, уступленне ў Еўрасаюз, шматукладную рынкавую экалагічную эканоміку, ваенны нейтралітэт, абарону правоў працоўных і сацыяльных правоў грамадзян, роўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі, адраджэнне нацыяльнай самасвядомасці беларускага народа і мовы, экалагічнае абнаўленне і ахову здароўя народа.

Прынцыпамі БСДП з'яўляюцца Свабода, Справядлівасць (Роўнасць), Салідарнасць.

Сцяг БСДП[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг БСДП

Партыйнай сімволікай з'яўляецца нацыянальны бел-чырвона-белы-сцяг з выявай на ім ружы. Ружа з'яўляецца міжнародным сімвалам сацыял-дэмакратыі і выкарыстоўваецца ў розных варыяцыях сацыял-дэмакратычнымі партыямі свету.

Бацькай бел-чырвона-белага сцяга па праву лічыцца сябра БСГ пачатку мінулага стагоддзя архітэктар Клаўдзій Дуж-Душэўскі.

Кіраўніцтва партыі[правіць | правіць зыходнік]

Старшыня партыі - Ігар Барысаў, магістр паліталогіі, рэдактар і журналіст.

Генеральны сакратар - Мечыслаў Грыб, генерал-лейтэнант міліцыі, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, з 1990-1996 гг быў дэпутатам Вярхоўнага Савета дэпутатаў XII i XIII скліканняў, са студзеня 1994 па студзень 1996 гг. - старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Першы намеснік старшыні - Аляксей Сігаеў, інжынер-будаўнік.

Намесніца старшыні -Ірына Вештард, настаўніца, інспектар школ, з 1992–2007 гг. была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў.

Намеснік старшыні - Алег Волчак, юрыст, праваабронца.

Намесніца старшыні - Ганна Канюс, доктар паліталогіі, настаўніца.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Зъезд БСДП 13 сакавіка 2016 года

Вышэйшым органам з'яўляецца з'езд, які ў адпаведнасці са Статутам партыі склікаецца не радзей чым раз у два гады. З'езд абірае старшыню партыі, намеснікаў старшыні, сябраў Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай рэвізійнай камісіі. У перыяд паміж з'ездамі кіруючым органам партыі з'яўляецца Цэнтральны камітэт, які збіраецца не радзей за 4 разы ў год. Выканаўчым органам партыі з'яўляецца Выканаўчы камітэт, у які ўваходзяць старшыня партыі, генеральны сакратар, намеснікі старшыні, скарбнік, старшыні абласных арганізацый, а таксама адказныя за працу ў абласцях. Выканаўчы камітэт збіраецца не радзей чым 1 раз у месяц. Старшыня БСДП мае права абірацца на пасаду не больш за тры тэрміны, па два гады кожны.

Партыя мае афіцыйна зарэгістраваныя абласныя арганізацыі ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях, а таксама ў г.Мінску. Сябры БСДП пражываюць у 89 раёнах Беларусі.

У БСДП дзейнічае рабочая група "Жанчыны БСДП" і аргкамітэт маладзёжнай арганізацыі "Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада". Пры ЦК БСДП працуюць пастаянныя камісіі.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

БСДП з'яўляецца актыўнай удзельніцай палітычных кампаній па выбарах у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, Палаты прадстаўнікоў і Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. БСДП разам з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі актыўна ўдзельнічае ў кампаніі назірання за выбарамі "Права выбару".

У пачатку 2016 года актывісты Грамады сабралі 10 000 подпісаў за адмену Дэкрэта №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", якія перадалі ў адміністрацыю прэзідэнта. Вясной 2017 года актывісты БСДП прымалі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы мітынгаў пратэстаў недармаедаў з мэтай адмены прэзідэнцкага Дэкрэта №3. За ўзел і арганізацыю мітынгаў было затрымана, пакарана штрафамі і асуджана на суткі адміністрацыйнага арышту каля 20 рэгіянальных лідараў і актывістаў партыі.

Партыя з рэгулярнай перыядычнасцю выступае з палітычнымі заявамі, якія датычацца беларускамоўнага школьніцтва, дзяржаўнага фінансавання палітычных партый, дэмаркацыі беларуска-расійскай мяжы, выніках выбараў[4], увядзенні падатку на беспрацоўных, вяртанні працоўнага стажу за службу ў войску, знаходжанні ў адпачынку па догляду за дзіцяці ва ўзросце да трох год, догляду за інвалідамі і г.д.

Летам 2015 года кіраўніцтва партыі па просьбе партнёрскай арганізацыі POLISARIO звянулася з лістом у МЗС з просьбай прызнасць незалежнасць Заходняй Сахары.

Пасля звароту сябраў БСДП у Магілёўскі гарвыканам у абласным цэнтры з'явіліся вуліцы ў гонар Цішкі Гартнага (Зміцера Жылуновіча), Аркадзя Смоліча і братоў Гарэцкіх. У канцы 2016 года тапанімічная камісія пры Магілёўскім гарвыканкаме дала дазвол на ўсталяванне помніка Цішкі Гартнаму.

У Брэсце актывісты з рэгулярнай перыядычнасцю праводзяць лакальныя інфармацыйныя кампаніі накіраваныя на вырашэнне мясцовых праблем. Найбольш прыкметныя з іх былі "Вернем Мухавец народу!", "Вернем возера Спораў народу" і "За даступнасць адукацыі па месцы жыхарства". У 2013 годзе Брэсцкі гарвыканкам дазволіў мітынг і шэсце на 1 траўня, арганізатарам якога выступілі мясцовыя сацыял-дэмакраты.

Мітынг на Дзень Волі 25 сакавіка 2017 года ў Брэсце

БСДП надае вялікую ўвагу адукацыі сябраў партыі. З гэтай мэтай у 2016 годзе была створана Сацыял-дэмакратычная акадэмія. З рэгулярнасцю ў сталіцы і рэгіёнах праходзяць разнастайныя семінары, круглыя сталы, гурткі, сустрэчы і летнікі. Штогод актывісты БСДП прымаюць удзел у адукацыйных візітах у Швецыі. На дадзены момант ідзе праца над распрацоўкай новай праграмы дзеянняў "Пятая рэспубліка".

З 2011 года выходзіць часопіс рабочай групы "Жанчыны БСДП" "Адлюстраванне".

Міжнародная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Да 2013 года БСДП рэгулярна прымала ўдзел у працы камітэта Сацыялістычнага інтэрнацыяналу краін СНД, Каўказа і Чарнаморскага рэгіёну.

Пасля выхаду з Сацінтэрну значнай колькасці сацыял-дэмакратычных партый і ўтварэнні новай міжнароднай канфедэрацыі партый і рухаў пад назвай "Прагрэсіўны Альянс" БСДП далучылася да новай прагрэсіўнай плыні, дзе мае статус паўнапраўнага сябра.

БСДП мае сталыя кантакты з Партыяй Еўрапейскіх сацыялістаў (PES).

Кіраўніцтва БСДП рэгулярна прымае ўдзел у міжнародных сустрэчах, як з кіраўніцтвам братэрскіх сацыял-дэмакратычных партый, так і з чыноўнікамі, дэпутатамі і еўрадэпутатамі, адказнымі за працу і стасункі з Беларуссю.

Удзел у выбарах[правіць | правіць зыходнік]

Парламенцкія выбары[правіць | правіць зыходнік]

БСДП з моманту свайго заснавання ўдзельнічала ва ўсіх парламенцкіх выбарчых кампаніях. У 1995 годзе ў Вярхоўным Савеце XIII cклікання дзейнічала сацыял-дэмакратычная фракцыя, у якую ўваходзілі 18 дэпутатаў.

У 2000 годзе ў якасці кандыдатаў у дэпутата ад БСДП (НГ) у выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прымалі ўдзел 9 сябраў партыі.

Агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты, сябра ЦК БСДП Алега Трусава, 2016г.

У 2004 годзе БСДП прымала ўдзел у выбарах у складзе перадвыбарчага блока "Пяцёрка плюс", які меў адзіны ўзгоднены спіс кандыдатаў у дэпутаты. Ад БСДП было зарэгістравана 11 кандыдатаў у дэпутаты.

У 2008 годзе Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 12 з 13 ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты ад БСДП. У 2008 годзе БСДП прымала ўдзел у парламенцкіх выбарах у складзе Аб'яднаных дэмакратычных сілаў (АДС), якія мелі ўзгоднены спіс прэтэндэнтаў у дэпутаты.

У 2012 годзе Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 9 ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты ад БСДП.

У 2016 годзе БСДП партыйным з'ездам вылучыла 34 кандыдаты ў дэпутаты. 29 з іх падалі дакументы на рэгістрацыю ў акруговыя выбарчыя камісіі, з якіх былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты 27 чалавек. Партыя прымала самастойны ўдзел у выбарах не ўваходзячы ні ў якія перадвыбарчыя блокі і кааліцыі.

Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/– Position
1995
18 / 260
2000
0 / 110
0
2004
0 / 110
0 0
2008
0 / 110
0 0
2012
0 / 110
0 0
2016
0 / 110
0 0

Прэзідэнцкія выбары[правіць | правіць зыходнік]

БСДП двойчы ў гісторыі падтрымлівала партыйным з'ездам кандыдатаў у прэзідэнты. У 1994 годзе партыйным з'ездам быў падтрыманы Станіслаў Шушкевіч, які па выніках першага тура галасавання набраў 10% галасоў. У 2006 годзе БСДП падтрымала Аляксандра Казуліна, які па афіцыйных выніках галасавання набраў 2,3% галасоў.

У 2001 годзе сябры БСДП прымалі актыўны ўдзел у працы выбарчых штабоў Сямёна Домаша, Міхаіла Чыгіра і Уладзіміра Ганчарыка.

У 2010 годзе сябры БСДП працавалі ў выбарчых штабах Міколы Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава і Яраслава Раманчука.

У 2015 годзе частка рэгіянальных актывістаў БСДП прымала ўдзел у выбарчай кампаніі актывісткі "Гавары праўду" Таццяны Караткевіч. Агулам сацыял-дэмакраты заявілі пра 19 500 сабраных подпісаў у яе падтрымку.

Агітацыйны пікет у падтрымку Таццяны Караткевіч у Наваполацку

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

2 сакавіка 1991 г. была створаная Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Старшынёй партыі быў абраны Міхась Ткачоў. У кіраўніцтва БСДГ увайшлі Алег Трусаў (пасля смерці М. Ткачова ён узначаліў партыю), Анатоль Гурыновіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Малашка.

У 1995 годзе пры ўдзеле Партыі Народнай Згоды быў створаны Сацыял-дэмакратычны Саюз (СДС). Да аб'яднальнага працэсу падлучылася гурт беспартыйных дзеячаў, у прыватнасці Старшыня Вярхоўнай Рады Беларусі ХII склікання Мечыслаў Грыб.

29 чэрвеня 1996 адбыліся пазачарговыя з'езды БСДГ і ПНЗ, якія прынялі рашэнне аб зліцці ў адну Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю Народная Грамада. У той жа дзень мінуў Устаноўчы з'езд БСДП.

У БСДП не ўвайшлі праўладна настроеныя члены ПНЗ, а таксама прыхільнікі лібералізму, у тым ліку А. Трусаў, Г. Карпенка, У. Ганчар. У самой жа БСДП (НГ) не спыняліся спрэчкі і ўнутрапартыйная барацьба. У 2001 годзе па гэтых прычынах, а таксама з-за стылю кіравання Н. Статкевіча, партыю пакінула амаль палова яе членаў, у тым ліку М. Грыб, А. Кароль, Л. Лойка, А. Сідарэвіч, М. Чарняўскі.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Улетку 2004 г. пачаўся другі крызіс у партыі, які завяршыўся ў снежні. У студзені 2005 г. мінуў IX з'езд БСДП. Яе старшынёй быў абраны Анатоль Ляўковіч. Пачаўся працэс вяртання ў партыю яе ранейшых членаў. 24 чэрвеня 2005 г. БСДП была перарэгістравана як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). 24 ліпеня 2005 на X пазачарговым з'ездзе яе новым лідарам абраны Аляксандр Казулін, былы рэктар БДУ і міністр; намеснікам старшыні — А. Ляўковіч. Таксама абраны Цэнтральны Камітэт БСДП (Грамада) у складзе 62 чалавек.

3 жніўня 2008 Анатоль Ляўковіч зноў становіцца старшынёй партыі. 10 кастрычніка 2010 старшынёй партыі абраны Анатоль Сідарэвіч, але з'езд не прызнала Міністэрства юстыцый і некаторыя члены партыі. Гэтыя падзеі вынясуць унутрыпартыйны канфлікт на публіку [5].

5 чэрвеня 2011 г. новым кіраўніком партыі на паўторным XIII з'ездзе была абрана Ірына Вештард, за якую прагаласавала 77 дэлегатаў з 85[6]. 23 жніўня 2011 Мінюст РБ адмовіўся прызнаваць легітымным чэрвеньскі з'езд БСДП(Г)[7][8]. Адзіная арганізацыя, якая выступіла ў падтрымку партыі, стаў Расійскі сацыял-дэмакратычны саюз моладзі[9]. РСДСМ заявіў аб тым, што лічыць рашэнне Мінюста «палітычна матываваным»[10].

У верасні 2011 Анатоль Ляўковіч, які па-ранейшаму лічыць сябе кіраўніком партыі, разам з шасцю аднапартыйцамі пагадзіўся пачаць перамовы з уладамі без вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў[11]. Ірына Вештард, абраная кіраўніком большасцю членаў партыі, паведаміла, што Ляўковіч не абмяркоўваў сваю заяву ў партыі[12].

18 сакавіка 2012 прайшоў з'езд партыі, паколькі папярэдні з'езд не быў прызнаны Міністэрствам юстыцыі, і ў партыі афіцыйна не было ні старшыні, ні кіруючага органа, ні цэнтральнага камітэта партыі, ні цэнтральнай рэвізійнай камісіі.

Старшыні БСДП[правіць | правіць зыходнік]

Міхась Ткачоў (2 сакавіка 1991г. - 31 кастрычніка 1992г.)

Сацыял-дэмакраты на магіле Міхася Ткачова ў Менску 10 сакавіка 2017 года

Алег Трусаў (1992г. - 1995г.)

Мікалай Статкевіч (1995г. - 19 лютага 2005г.)

Анатоль Ляўковіч (19 лютага 2005г. - 25 чэрвеня 2006г.)

Аляксандр Казулін (25 чэрвеня 2006г.- 3 жніўня 2008г.)

Анатоль Ляўковіч (3 жніўня 2008г. - 10 кастрычніка 2010г.)

Анатоль Сідарэвіч (10 кастрычніка 2010г.- 5 чэрвеня 2011г.)

Ірына Вештард (5 чэрвеня 2011г. - па 11 сакавіка 2018г.)

Ігар Барысаў (11 сакавіка 2018г. - па дадзены момант).

Ушанаваныя сябры Грамады[правіць | правіць зыходнік]

У Мсціславе і Гродна на будынках, дзе працаваў першы старшыня БСДГ Міхась Ткачоў у яго гонар вісяць мемарыяльныя шыльды.

Шыльда ў гонар Міхася Ткачова ў Мсціславе

У Магілёве ў гонар сябра БСДП (НГ), заслужанага работніка культуры БССР, акцёра і рэжысёра Валянціна Ермаловіча на д.46 па вуліцы Першамайскай вісіць мемарыяльная шыльда.

Файл:Шыльда ў Магілёве ў гонар заслужанага дзеяча культуры БССР, сябра БСДП (НГ) Валянціна Ермаловіча.jpg
Шыльда ў Магілёве ў гонар заслужанага дзеяча культуры БССР, сябра БСДП (НГ) Валянціна Ермаловіча

У Мінску на факультэце міжнародных дачыненняў Белдзяржуніверсытэта ў гонар прафесара і аднаго з тэарэтыкаў БСДП (НГ) Леаніда Лойкі названа аўдыторыя.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

На адкрыцці кожнага партыйнага з'езду дэлегаты БСДП спяваюць "Інтэрнацыянал" у перакладзе на словы Янкі Купалы.

У БСДП прынята звяртацца да партыйцаў выкарыстоўваючы слова "таварыш".

Лідары і актывісты БСДП традыцыйна наведваюць вайсковыя могілкі ў Менску 8 траўня, дзе ўскладаюць кветкі ў памяць аб загінулых у Другую сусветную вайну.

Пад Канстытуцыяй 1994 года стаіць подпіс тагачаснага старшыня Вярхоўнага Савета і Генеральнага сакратара БСДП Мечыслава Грыба.

БСДП з'яўляецца адзінай апазіцыйнай афіцыйна зарэгістраванай сацыял-дэмакратычнай партыяй у Беларусі з левацэнтрысцкай ідэалогіяй. БСДГ, якая таксама мае дзяржаўную рэгістрацыю і знаходзіцца ў апазіцыі, нягледзячы на назву з'яўляецца правацэнтрысцкай партыяй.

У 2000 годзе старшыня БСДП Ірына Вештард у першым туры выбараў у Палату прадстаўнікоў па Смаргонскай выбарчай акрузе №61 атрымала 49,8% галасоў.

У 2004 годзе на Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №52, дзе балатаваўся сябра БСДП Валянцін Аскірка ніхто з двух кандыдатаў у дэпутаты не здолеў набраць больш за 50% галасоў. Валянцін Аскірка афіцыйна набраў - 33,2%, праўладная кандыдатка Людміла Сяўко - 46,9%. У выніку была прынятая пастанова ЦВК аб правядзенні паўторных выбараў, у якіх перамогу атрымаў рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Маскевіч. Гэта была адзіная акруга, дзе выбары не адбыліся з першага тура.

У 2010 годзе пасля паразы на XIII з'ездзе БСДП Анатоль Ляўковіч адмовіўся перадаць пячатку спачатку Анатолю Сідарэвічу, а затым Ірыне Вештард. Старая пячатка БСДП дагэтуль знаходзіцца ў яго.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Список политических партий зарегистрированных Министерством юстиции Республики Беларусь http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Elections-MS27-polit_part.pdf
  2. Спіс палітычных арганізацый, якія ўваходзяць у Прагрэсіўны Альянс
  3. Праграма Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)
  4. Хартия-97 Заява БСДП (Грамада): «Улада завысіла агульны працэнт яўкі выбаршчыкаў на ўчасткі» https://charter97.org/be/news/2008/10/2/10800/
  5. Палітычны дуэль: Ляўковіч vs Маслоўскі
  6. Ирина Вештард избрана новым руководителем БСДП (Грамада), Белорусские новости (05.06.2011)
  7. О ситуации в Белорусской социал-демократической партии (Грамада)
  8. Белорусский Минюст отказывается признавать результаты июньского съезда БСДП(Г)
  9. Странная любовь Минюста и Левковича
  10. РСДСМ: проблемы ў белорусских эсдеков — это новый вызов для социал-демократии, сравнимый с терактом в Норвегии
  11. Семеро социал-демократов готовы на диалог с Лукашенко
  12. Ирина Вештард: члены БСДП (Грамада) не обсуждали заявление о переговорах с властями

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]