Беларуская секцыя вучняў Горацкіх сельскагаспадарчых школ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская секцыя вучняў Горацкіх сельскагаспадарчых школ — грамадскае культурна-асветніцкае таварыства.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Пасля закрыцця ў 1863 годзе першай у Расіі вышэйшай агранамічнай школы — Горыгорацкага земляробчага інстытута ў Горках засталіся тры сельскагаспадарчыя ўстановы: каморніцка-агранамічнае, земляробчае і рамеснае вучылішчы. У верасні 1917 года тут з’явіўся гурток, які атрымаў назву «Беларуская секцыя вучняў Горацкіх сельскагаспадарчых школ». Яго статут быў зацверджаны Горацкім павятовым выканкамам і праводзіў працу пад кіраўніцтвам павятовага аддзела народнай адукацыі. Ініцыятарам стварэння секцыі былі Г. Гарэцкі, М. Ганчарык і інш. Яна працавала з верасня 1917 года па жнівень 1919 года. Калі ў Горках пачаў працаваць Горацкі сельскагаспадарчы інстытут секцыя атрымала новую назву «Беларуская секцыя студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута».

Асноўныя напрамкі і вынікі працы[правіць | правіць зыходнік]

Секцыя мела некалькі аддзелаў: гісторыка-эканамічны, літаратурны, па прапагандзе беларускай мовы, тэатральны, музычны, чыстага мастацтва і працавала па некалькіх напрамках. З іх галоўным было — знаёмства навучэнцаў вучылішч інавакольнага насельніцтва з беларускай мовай і літаратурай. Так, ў 1918 годзе была выдадзена лістоўка «Як чытаць па-беларуску». Клуб секцыі быў забяспечан беларускай літаратурай. Ён атрымліваў газету «Дзянніца» і «Савецкую Беларусь», там праводзіліся лекцыі і гутаркі на якія запрашалі прафесароў — беларусаў з Масквы.

Тэатральны адзел першай падрыхтаваў і паставіў п’есу Марка Крапіўніцкага «Пашыліся ў дурні».

Удзельнік тэатральнага гуртка Міхась Ганчарык успамінаў, што «Гурткоўцы ведалі, што першая ў Горках пастаноўка на беларуская мове, да якой многія адносіліся адмоўна, павінна быць цудоўнай, бо толькі так можна было прыпыніць тых, хто крычаў, што ніякай беларускай мовы няма, ёсць толькі мыжуцкае маўленне рускай мовы. І тэатральны гурток прыкладаў вялікія намаганні, каб пастаноўка прайшла паспяхова»[1]. Затым сябры гуртка паставілі п’есы Уладзіслава Галубка «Ганка», «Апошняе спатканне», «Пісаравы імяніны», «Суд», Францішкі Аляхновіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і іншыя.

Сын акадэміка АН БССР Г. І. Гарэцкага — акадэмік НАН Беларусі Радзім Гарэцкі ў кніге «Браты Гарэцкія» пішаў, што ў час вучобы бацька «…асабліва актыўна ўдзельнічаў у працы тэатральнага аддзела, члены якога інсцэніравалі паэму „Тарас на Парнасе“, ставілі п’есы Ф. Аляхновіча, У. Галубка, В. Дуніна-Марцінкевіча і інш. На паказах прысутнічала больш за 500 чалавек. У. Галубку спадабалася пастаноўка яго п’есы, і ён на памяць падараваў Гаўрыле два сваіх фотаздымкі з надпісам: „Г. Гарэцкаму на памяць — У. Галубок“». У мясцовую газету Гаўрыла пісаў рэцэнзіі, у прыватнасці, на спектакль «Манька» Ф. Аляхновіча, які паставіў Горацкі студэнцкі гурток. У той час Гаўрылу настолькі захапіў тэатр, што ён пачаў нават схіляцца да таго, каб стаць акцёрам"[2]. На пастаноўкі Горацкіх артыстаў ён друкаваў рэцэнзіі ў мясцовым друку [3].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

• Ганчарык, М.Успаміны. Беларуская секцыя вучняў Горацкіх сельскагападарчых школ. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мн.: 1996. С.148.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ганчарык, М. Беларуская секцыя вучняў Горацкіх сельскагападарчых школ. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мн.: 1996. С.148
  2. Гарэцкі, Радзім. Браты Гарэцкія.- Мн.: 2009. С.24
  3. Белорусский спектакль «Манька» / Г. И. Горецкий // Известия Горецкого уездного исполнительного комитета. — 1918. — 11 дек.