Беларуская справа
Выгляд
(Пасля перасылкі з Беларуская справа (1926))
| «Беларуская справа» | |
|---|---|
| | |
| Тып | перыядычнае выданне[d] і газета |
| Выдавец | Пятро Васільевіч Мятла |
| Заснавана | 9 красавіка 1926 |
| Спыненне публікацый | 31 ліпеня 1926 |
| Палітычная прыналежнасць | Беларуская сялянска-работніцкая грамада |
| Мова | беларуская |
| Галоўны офіс | |
«Беларуская справа» — газета рэвалюцыйна-дэмакрытычнага кірунку, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выд. на бел. мове, у Вільні (9.4.1926 — 31.7.1926), 2 разы на тыдзень[1]. Выйшла 29 нумароў, з іх 11 канфіскаваны (7[1]). Тыраж да 8 тыс. экз.[1] З чэрвеня заменена газетай «Народная справа». Выдавец П. Мятла. Рэдактары А. Вільчыцкі (#1 — 21), С. Макулік (#22 — 29).[2]