Беларуская студыя пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе
Белару́ская сту́дыя пры Цэнтра́льным тэатра́льным вучы́лішчы ў Ленінгра́дзе — група па падрыхтоўцы беларускіх акцёрскіх кадраў, якая існавала ў 1933—1937 гадах пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе[1].
Гісторыя і дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Студыя была створана з мэтай падрыхтоўкі акцёрскіх кадраў для тэатраў Беларусі. Мастацкім кіраўніком студыі з’яўляўся акцёр і педагог Б. Жукоўскі. Вядучымі педагогамі былі рэжысёры і акцёры Ленінградскага акадэмічнага тэатра драмы[1].
У 1937 годзе навучанне ў студыі скончылі 19 чалавек. Выпускнікі папоўнілі калектыў рэарганізаванага Тэатра юнага гледача БССР[1].
У вучобы навучэнцамі былі падрыхтаваны такія спектаклі, як «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А. Астроўскага (у жніўні 1936 года паказаны ў Мінску і Віцебску), «Глыбокая правінцыя» М. Святлова, «Рэвізор» (III акт) і «На дне» (II акт) і «Варвары» М. Горкага, «Банкір» А. Карнейчука[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 429.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская студыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 429. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).