Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Зялёны дуб», «Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба» — беларуская палітычная арганізацыя, якая з 1919 да пач. 1930-х гадоў кіравала антыбальшавіцкім сялянскім рухам.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя «Зялёнага Дуба» пачалася ў 1910 годзе. Напачатку гэта была культурніцкая моладзевая арганізацыя, якая арыентавалася на сялянства і інтэлігенцыю.

Баявыя дзеянні арганізацыя пачала ўлетку 1919 года па ініцыятыве Беларускай вайсковай камісіі і Беларускага палітычнага камітэта ў Варшаве. Тады ж газеты «Звон» і «Беларусь» надрукавалі «Дзённік арміі Зялёнага Дуба», складзены кіраўніком арганізацыі Вячаславам Адамовічам (вядомы таксама як атаман Дзяргач). Увосень 1920 года быў створаны Галоўны штаб партызанскіх аддзелаў, які ўзначаліў палкоўнік Уладзімір Ксяневіч (партыйная мянушка Грач), і складзены тэкст Статуту.

Згодна са Статутам, дзяржаўны лад Беларусі і зямельнае пытанне павінен быў вызначыць Устаноўчы сход. Прадугледжвалася інтэнсіўная беларусізацыя, а таксама арыентацыя на Захад, Польшчу і Украіну. На пячатцы «Зялёнага Дуба» змяшчалася выява «Пагоні», а таксама чэрап і скрыжаваныя косці. У той жа час штаб арганізацыі і атаман Дзяргач карысталіся пячаткай з выявай трох дубовых лісцікаў.

Галоўны штаб «Зялёнага Дуба» знаходзіўся ў Лунінцы, які ў той час уваходзіў у склад Польшчы. Там аддзелы камплектаваліся, узбройваліся і накіроўваліся ў БССР. Напачатку ваяроў было ўсяго 400 чалавек. Яны падзяляліся на «пяцёркі», якія ў сваю чаргу станавіліся ядром асобных паўстанцкіх аддзелаў, цэнтрамі прыцягнення незадаволенага бальшавіцкім рэжымам сялянства. «Зялёнадубцы» вялі баявыя дзеянні ў Слуцкім, Мазырскім, Бабруйскім, Барысаўскім, Ігуменскім паветах. Атаман Дзяргач кіраваў палескімі аддзеламі «Зялёнага Дуба».

Пры канцы 1920 года ў прыфрантавой паласе з абодвух бакоў дэмаркацыйнай лініі дзейнічала больш за дзесяць беларускіх партызанскіх аддзелаў, якія выступалі пад супольным найменнем «Зялёны дуб». Са згоды і пры падтрымцы польскай разведкі партызаны рабілі напады на кантраляваную савецкім войскам тэрыторыю, а ў выпадку небяспекі адыходзілі ў Польшчу. I хоць лозунгам «Зялёнага дуба» была барацьба за незалежную Беларусь у этнаграфічных межах, аднак, мела яна ўсяго прапагандысцкае значэнне. Многія беларускія афіцэры, якія ўдзельнічалі ў вайне з бальшавікамі на пачатку 1921, замірэнне на польска-савецкай мяжы лічылі часовым становішчам. У гэтым перакананні праўдападобна ўмацоўвалі іх прадстаўнікі польскай выведкі, якія пастаўлялі ім зброю і сродкі на ўтрыманне аддзелаў. Пасля падпісання 18.3.1921 Рыжскай мірнай дамовы частка камандзіраў «Зялёнага дуба» прызнала беларускі эміграцыйны ўрад Вацлава Ластоўскага адзіным прадстаўніцтвам беларускага народа. Многія памянялі фронт: спынілі антысавецкую партызанскую дзейнасць і далучыліся да антыпольскага руху, які арганізаваў ковенскі цэнтр на тэрыторыі Гродзеншчыны і Віленшчыны.

Апошнія звесткі пра «Зялёны дуб» адзначаюцца да пач. 1930-х гадоў.

Зноскі

  1. Н. Стужынская (1996)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]