Беларуская фаналогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Фаналагічная сістэма беларускай мовы: фанемны лад беларускай літаратурнай мовы складаецца з 40 фанем (паводле акадэмічнай кадыфікацыі ў выданні 2007 года; існуюць і іншыя думкі — гл. праблемы вызначэння).

Фанемны лад у акадэмічнай кадыфікацыі (2007)
п п' б б' м м' ф ф' в в'
й т ц' д дз' дз с с' з з'
н н' л л' ц ш ж ч дж р
г г' х к к'


а о е у і


У параўнанні з узорным наборам 45 гукаў беларускай літаратурнай мовы, паводле кадыфікацыі 2007 года асобных фанем не прадстаўляюць гукі [ы] (як увасабленне /i/), [ў] (/в/), [х'] (/х/), [g], [g'] (/г/ і /г'/). Выбухныя гукі [g] прадстаўляюць факультатыўную фанему, якая замяняецца на /г/. Гукі [э] і [ы] — пазіцыйныя варыянты фанем /е/ і /і/[1]. Гук [ў], незалежна ад паходжання, ёсць варыянт /в/.[2]

Праблемы[правіць | правіць зыходнік]

Дакладны фанемны склад літаратурнай беларускай мовы вызначаны не да канца. У залежнасці ад метадалогіі, у ім налічваюць 37 (32+5)[3], 39 (33+6)[4], 40 (35+5)[5], 54[6] фанемы.

Асноўнымі фактарамі разыходжання з'яўляюцца фанемная прыналежнасць гукаў [к], [х], фрык. [γ] і выб. [g], [ў], [ы], [й].

Так, у 37-фанемным складзе (погляд, які пераважаў на пач. 1970-х гг.) не ўтвараюць асноўных фанем гукі [ы] (увасабл. /і/), [ў] (/в/, /в'/, /л/), [дз], [х'] (/х/), [к'] (/к/), усе варыянты [γ] і [g] (/г/).

У 39-фанемным складзе ўсе гукі [γ] і [g] лічацца 4 варыянтамі адной фанемы /г/, а гукі [дз'], [к'], [х'], — увасабленнямі, адпаведна, фанем /дз/, /к/, /х/; фанал. сістэма ўтвараецца, т.ч., з 6 галосных фанем (якім адп. 6 галосных гукаў) і 33 зычных фанем (якім адп. 39 зычных гукаў).

У 54-фанемным складзе лічацца фанемамі ўсе гукі беларускай мовы, у т.л., рэдкія гукі і 9 падоўжаных варынтаў зычных.

Зноскі

  1. Кароткая граматыка..., С.13–15.
  2. Кароткая граматыка..., С.11,12.
  3. Колькасць асноўных фанем, без уліку фанем маргінальных. Падлужны. Фаналагічная сістэма беларускай мовы, Мн., 1969; Беларуская мова // БелСЭ, Т.1.
  4. Такі лік падаецца як асноўны, напрыклад, у дапаможніках серыі «Сучасная беларуская мова», 2006.
  5. Раздзел «Фаналогія» аўтарства Падлужнага ў акадэмічнай «Кароткай граматыцы беларускай мовы», 2007.
  6. Пададзены, напрыклад, у дапаможніку «Беларуская мова», 1991.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія / навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск : Бел. навука, 2007. — 351 с. ISBN 978-985-08-0904-9