Беларуская хатка (Арол)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларуская хатка, Арол)

«Белару́ская ха́тка» ў Арле — таварыства беларускіх бежанцаў Першай сусветнай вайны. Існавала ў 19171918 гадах. Аб’ядноўвала беларусаў — жыхароў Арла і наваколля. Асноўныя задачы: абарона правоў і інтарэсаў беларусаў, матэрыяльная дапамога, культурна-асветніцкая дзейнасць, абарона ідэі «аўтаноміі Беларусі ў яе этнічных межах». Вяла рэгістрацыю беларускіх бежанцаў у Арле і Арлоўскай губерні, займалася дабрачыннай дзейнасцю, праводзіла культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Кантактавала з Вялікай беларускай радай і падзяляла яе ідэі[1]. У чэрвені 1918 года наладзіла сувязь з Беларускім нацыянальным камісарыятам. Увосень 1918 года не зарэгістравана як ідэалагічна варожая, пасля чаго спыніла дзейнасць.

Зноскі

  1. Васілеўскі, Ю. Беларусь на абшарах Расіі // Голас Радзімы. — 1994. — № . — 25 жніўня. — С.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]