Беларуская школа (1942)
«Беларуская школа» | |
---|---|
Тып | газета і часопіс |
Выдавец | Інспектарыят беларускіх школ пры Генеральным камісары Беларусі[d] |
Заснавана | 1942 |
Спыненне публікацый | 1942 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Тыраж |
«Беларуская школа» — педагагічны часопіс Інспектарыята беларускіх школ пры генеральным камісары Беларусі. Выдаваўся раз на 2 месяцы на беларускай мове кірыліцай і лацінкай у Мінску (студзень – снежань 1942, друкаваўся у Вільні) пад кантролем германскіх улад у перыяд акупацыі Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны. Адказны за змест Ё. Сівіца. Часопіс складаўся з 2 частак — для настаўнікаў і вучняў. Друкаваў пераважна праблемныя артыкулы па пытаннях нацыянальнага выхавання, адукацыі, метадычныя матэрыялы, пачатковыя звесткі з розных галін ведаў, распараджэнні акупацыйных улад у галіне народнай асветы.
Выйшла 6 нумароў.
Замест яго пазней выдаваўся часопіс «Школа і жыццё».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- С. У. Жумар. «Беларуская школа» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.