Беларуска-азербайджанскія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марка, прысвечаная 20-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін

Беларуска-азербайджанскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанам. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўстаноўлены 11 чэрвеня 1993 года[1].

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі на ўзроўні пасольстваў адкрыты адпаведна ў Баку і Мінску ў 2006 годзе. Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы — Генадзь Уладзіміравіч Ахрамовіч (з 2015 года), пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь — Л.Гандзілаў (з 2016 года).

Міжурадавая Беларуска-Азербайджанская камісія па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву створана ў 2004 годзе. Сустаршыня з беларускага боку — намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка, з азербайджанскага — Першы намеснік Прэм'ер-міністра Азербайджанскай Рэспублікі Я.Эйюбаў. Дзявятае пасяджэнне камісіі адбылося ў сакавіку 2015 года ў г. Мінску.

Працоўную групу Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Азербайджана ўзначальвае старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы В.Міхневіч, працоўную групу Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі — старшыня камісіі па эканамічнай палітыцы З.Самедзадэ.

Найбольш значныя міждзяржаўныя дакументы: Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай (2007 г.), Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2025 года (2015).

Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі падпісаны ў 2004 года. Чарговыя кансультацыі паміж МЗС па двухбаковых адносінах праведзены ў чэрвені 2014 года ў Баку.

Зноскі