Беларуска-амерыканскае аб’яднанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-амерыканскае аб’яднанне (БАА) — грамадская арганізацыя Нью-Ёрку, якая займаецца культурна-асветнай дзейнасцю сярод беларускіх эмігрантаў у ЗША.

БАА заснавана 5 чэрвеня 1965 г. у выніку непаразумення старшыні БАЗА К. Мерляка і яго паплечнікаў, з прэзідэнтам Рады БНР М. Абрамчыкам. Сярод яго найбольш актыўных членаў, акрамя старшыні Кастуся Мерляка, былі Васіль Шчэцька, Пётр Мільяновіч, Васіль Захаркевіч, Васіль Юрцэвіч, Ян Казлякоўскі, Пётр Зыбайла і інш. У верасні 1965 члены БАА паспрабавалі з’явіцца на Кангрэс БАЗА, які прайшоў у Хайленд-Парку (Нью-Джэрсі), аднак мандатная камісія не прызнала іх паўнамоцтваў.

У канцы 1965 г. кіраўніцтва БАА распаўсюдзілі зварот да беларусаў Нью-Ёрку і ваколіццаў, дзе зазначала, што былыя сябры Акруговай управы БАЗА (хто жадае) аўтаматычна станавіліся членамі Аб’яднання:

" Управа БАА падае да ведама сваім сябром і ўсім зацікаўленым наступнае:

1. Кожны сябра былога Акруговага Аддзелу БАЗА аўтаматычна з'яўляецца сябрам Беларуска-Амэрыканскага Аб'яднаньня, і ня патрабуецца ніякага пераафармленьня. Новыя сябры, жадаючыя ўступіць у БАА, павінны злажыць пісьмовыя заявы.

2. Правы і абавязкі сяброў БАА застаюцца бязь зьменаў.

3. сяброўскія складкі ў суме 12.00. даляраў за год павінны сплачвацца рэгулярна Управа просіць усіх сяброў неадкладна ўрэгуляваць аплату складак, перасылаючы грошы скарбніку БАА спадару: D.Klincevich, 1148 Blake Aveneu, Brooklyn, N. Y., 11208.

4. Управа БАА зьвяртае ўвагу ўсіх грамадзян на тое, каб не прыдавалі ніякага значэньня заклікам сп. Р.Гарошкі перасылаць на ягоны адрас нейкія складкі і афяры ў БАЗА, бо ўсім ведама, што ім патрэбныя толькі грошы, а не Беларусь

"

[1]

У 1966 г. БАА сумесна з БККА адсвяткавалі 48-я гадавіны БНР у гатэлі «Асторыя» на Таймз-Сквер у Нью-Ёрку, на якой прысутнічала каля 300 удзельнікаў.

У 1969 г. на VI Кангрэсе камітэту ў склад БККА былі прыняты БАА і парафія Св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле (парафія прыхільнікаў БАА). Дэлегатамі ад БАА і парафіі на Кангрэсе былі Кастусь Мерляк, Васіль Шчэцька, Васіль Юрцэвіч, Сяргей Рагалевіч, Святаслаў Коўш, Ян Казлякоўскі, Васіль Захаркевіч, Пётр Саўчыц, Леанід Ляўковіч, Пётр Мельяновіч.[2]

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Бюлетэнь. Беларуска-Амэрыканскае Аб’яднаньне Нью-Ёрку = Bulletin. Byelorussian-American Union of New York. — 1966. — № 101. — Feb. — Hod vyd. 1. — С.
  2. Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16). — С. 141.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кіпель В. Беларуска-амерыканскае аб’яднанне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Мерляк К. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі: Праніклівасьць і практычны падыход / Канстанцін Мерляк. — Нью-Ёрк: [б.в.], 1992. — 476 с.: іл.