Беларуска-амерыканскае задзіночанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) — грамадская арганізацыя прадстаўнікоў беларускай эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША. На сенняшні дзень Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне з'яўляецца найбуйнейшай і самай старой беларускай арганізацыяй у ЗША[1].

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сябрам агранізацыі Сябрамі БАЗА могуць быць асобы беларускага паходжання, выхадцы з Беларусі ў яе этнаграфічных межах, ці асобы звязаныя сваяцтвам альбо дзейнасцю з Беларуссю, без розніцы групавой прыналежнасці, пачынаючы ад 18 гадоў.[2]

Члены Б. А.З. А. прымаюць удзел у сустрэчах і мерапрыемствах арганізацыі, плацяць сяброўскія складкі і атрымовываюць газету «Беларус».

Зараз Старшыней арганізацыі з'яўляеццца Ганна Сурмач.

Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (Б. А.З. А.) ажыццяўляе наступныя функцыі:[3]

— Абараняе традыцыйныя каштоўнасці Беларусі, спрыяе дэмакратычнаму развіццю і абароне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;

— Інфармуе амерыканскае грамадства і кіраўніцтва ЗША аб гісторыі і культуры беларусаў, а таксама асвятляе стан спраў у сучаснай Рэспубліцы Беларусь;

— Спрыяе захаванню і развіццю беларускай культуры і гісторыі;

— Спрыяе ўнёску беларусаў у амерыканскае грамадства

— Забяспечвае падтрымку сябрам арганізацыі;

— Ажыццяўляе кантроль і ўносіць свой уклад у выданне кніг і перыядычных выданняў па беларускіх пытаннях.

Гісторыя арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Беларуска-Амерыканскае Задіночанне была заснавана ў 1949 годзе ў Нью- Ёрку.[4]

Першая падрыхтоўчая зборка адбылася ў чэрвені ў Брукліне, а 31 ліпеня ў іспанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы ў Мангатане адбыўся арганізацыйны сход, на якім і была ўтвораная БАЗА. Закладальнікамі БАЗА былі Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, Аляксандр Орса и Міхась Тулейка.

У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнанне з боку амерыканскіх уладаў.[5]

Структура і аддзелы арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыйна Беларуска-амерыканскае Задзіночанне (Б. А.З. А.) падзяляецца на 2 ўзроўні: штаб кватэра і аддзелы.

Штаб кватэра Арганізацыйна Беларуска-амерыканскае Задзіночанне (Б. А.З. А.) знаходзіцца ў Нью- Ёрку.

На ўзроўні краіны кіраўніцтва дзейнасцю арганізацыі Б. А.З. А. канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая знаходзіцца ў штаб кватэры.[6]

Галоўная Управа вызначае палітыку арганізацыі, а таксама ажыццяўляе нагляд за аддзеламі.

У цяперашні час налічваецца 7 аддзелаў арганізацыі на тэрыторыі ЗША:[7]
— аддзел Б. А.З. А. у New Jersey;
— аддзел Б. А.З. А. у Ohio;
— аддзел Б. А.З. А. у Brooklyn, NY;
— аддзел Б. А.З. А. у Washington, DC;
— гурток Б. А.З. А. у Connecticut;
— гурток Б. А.З. А. у Southern California;
— гурток Б. А.З. А. у Southern Florida.

Кожны аддзел выбірае свайго страшыню і сваю мясцовую ўправу, якая звычайна складаецца з заступніка старшыні, сакратара і скарбніка.[8] Гурток — меньшае структурнае падразьдзяленьне Б. А.З. А., які засноўваецца там, дзе няма дастатковай колькасьці сяброў для заснаваньня аддзелу.

Страшыня і мясцовая ўправа непасрэдна кіруюць дзейнасцю аддзела ці гуртка.

Газета «Беларус»[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйным выданнем Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (Б. А.З. А.) з'яўляецца газета «Беларус». 20 верасня 1950 года ў Нью-Ёрку з'явіўся першы нумар газеты «Беларус».[9]

Газета друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны.

Газета «Беларус» прысвечана справе нацыянальнага адраджэння і адраджэння незалежнасці Беларусі.[10]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуска-амерыканскае задзіночанне // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 350. — ISBN 5-85700-074-2.