Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе. Створана каля 1955 г. у Сіднеі ў супрацвагу арганізацыям прыхільнікаў БЦР і Рады БНР. Заснавальнік — Уладзімір Клуніцкі.

Мэта арганізацыі — аб’яднаць беларускіх «незалежнікаў» у Сіднеі. Падтрымлівала шчыльныя кантакты з газетай «Беларускі голас» Сяргея Хмары ў Таронта.

Дакладных звестак пра дзейнасць арганізацыі надзвычай мала. У 1970—1980-я гг. — член Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 361 с. — С. 328—339.
  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 444—445. — ISBN 985-6730-79-1.
  • Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). — С. 17 — 25.