Беларуска-дацкія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуска-дацкія адносіны
Данія і Беларусь
Данія
Данія
Беларусь
Беларусь

Беларуска-дацкія адносінысённяшнія і гістарычныя адносіны паміж Распублікай Беларуссю і Каралеўствам Даніяй.

Беларусь прадстаўлена ў Даніі праз сваё пасольства ў Стакгольме. Данія прадстаўлена праз сваё пасольства ў Маскве. Данія, разам з Нарвегіяй, прызнала і ўсталявала адносіны з Беларуссю 14 студзеня 1992 г. Абедзве краіны з'яўляюцца членамі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Данія з'яўляецца паўнапраўным членам Савета Еўропы, ў той час як Беларусь з'яўляецца афіцыйным кандыдатам.

Дапамога[правіць | правіць зыходнік]

З 1990 па 2003 гг. Беларусь атрымала ад Даніі грашовую дапамогу ў 108 млн. дацкіх крон. Данія дапамагае Беларусі з дэмакратычным развіццём, грамадзянскай супольнасцю, свабоднымі сродкамі масавай інфармацыі і па прадухіленні гандлю людзьмі. 28 студзеня 2009 г. была праведзена сустрэча паміж беларускімі і дацкімі НДА, на якой разглядаліся пытанні пашырэння супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Даніяй.

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Даніяй склаў $ 116 млн. Беларускі экспарт склаў $ 19 мільёнаў. Дацкі экспарт склаў $ 96 млн.

У 2009 годзе тавараабарот склаў $ 118 млн. Данія інвеставала ў 21 беларускіх прадпрыемстваў.

29 студзеня 2009 г дэлегацыя абедзвюх краін абмеркавала гандлёва-эканамічныя адносіны паміж дзвюма краінамі.