Беларуска-латвійскі міграцыйны крызіс (2021)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Беларуска-латвійскі міграцыйны крызіс паўстаў вясной 2021 года пасля рэзкага павелічэння наплыву нелегальных мігрантаў з краін «трэцяга свету» праз беларуска-латвійскую граніцу. Улады Латвіі абвінавачваюць суседнюю Беларусь у арганізацыі патоку бежанцаў, у той час як афіцыйны Мінск адмаўляе сваё дачыненне, звязваючы падзеі з пандэміяй COVID-19 і абвастрэннем эканамічных праблем у краінах у стадыі развіцця.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе ў Еўропе пачаўся найцяжэйшы міграцыйны крызіс. Асноўны паток ішоў з Сірыі і Афганістана, значную долю склалі выхадцы з Ірака і Лівіі. Прыкладна 25% прыбылі з афрыканскага кантынента[1]. Раней у краінах Блізкага Усходу і Афрыкі ўспыхнуў шэраг буйных ваенных канфліктаў, якія суправаджаліся цяжкай эканамічнай і дэмаграфічнай сітуацыяй. Некалькі мільёнаў чалавек вымушаны былі бегчы за мяжу. Асноўны ўдар прынялі на сябе Заходняя, Цэнтральная і Паўночная Еўропа. Прыток бежанцаў у Прыбалтыку быў мінімальны[2][3].

Шмат у чым нелегалаў стрымлівалі беларускія пагранічнікі, якія затрымлівалі парушальнікаў яшчэ на сваёй тэрыторыі[4].

9 жніўня 2020 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Паводле папярэдніх звестак ЦВК рэспублікі, перамогу на іх атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка з вынікам 80,08% галасоў. Святлана Ціханоўская, якая была яго асноўным канкурэнтам, набрала 10,09% галасоў. Апазіцыя абвясціла вынікі сфальсіфікаванымі. У Мінску і іншых гарадах краіны пачаліся масавыя акцыі пратэсту[5]. Святлана Ціханоўская пакінула Беларусь, знайшоўшы прытулак у суседняй Літве. Краіны Еўрапейскага Саюза, у тым ліку Латвійская Рэспубліка, падтрымалі беларускую апазіцыю, што пагоршыла іх адносіны з афіцыйным Мінскам.

Крызіс[правіць | правіць зыходнік]

Паток нелегалаў[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2021 года, на фоне пагаршэння адносін з Беларуссю, Латвія заявіла пра рост патоку нелегальных мігрантаў, якія пачалі пранікаць праз беларуска-латвійскую мяжу. З пачатку года на беларуска-латвійскай мяжы было затрымана толькі 3 чалавека. 26 ліпеня пагранічная ахова Латвіі затрымала ўжо 9 грамадзян Ірака, якіх размясцілі ў Цэнтры затрыманых замежнікаў ў Даўгаўпілсе.

За чатыры дні жніўня за незаконнае перасячэнне латвійска-беларускай мяжы былі затрыманыя 218 чалавек, гэта ў 7 разоў больш колькасці затрыманых парушальнікаў усходняга ўчастка за ўвесь мінулы год; 9 жніўня латвійскімі памежнікамі за незаконнае перасячэнне мяжы з Беларуссю было затрымана амаль 200 чалавек. Паводле ацэнкі начальніка Дзяржаўнай пагранічнай аховы (ДВА) Гунтыса Пуятса, працэс пераходу мяжы ў Латвію мае арганізаваны характар, пра што сведчаць вялікія групы (па 30 і больш чалавек) нелегальных мігрантаў, якія пранікаюць на тэрыторыю рэспублікі; у асноўным гэта мужчыны і жанчыны маладога ўзросту, з дзецьмі[6].

У сувязі з абвастрэннем абстаноўкі ў Латвіі быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі ў прыгранічных Краслаўскім і Даўгаўпілскім краях. Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі прыняло рашэнне накіраваць у Даўгаўпілс спецназ Відземскай роты, які размешчаны ў Смілтэнэ[7].

Урад Латвіі вылучыў Міністэрству ўнутраных спраў краіны больш за 1,7 млн еўра на набыццё і ўстаноўку калючага дроту на мяжы з Беларуссю, сродкi былі выдзелены з бюджэту «на непрадбачаныя выдаткі». Акрамя таго, ў 2022 годзе на будаўніцтва неабходнай інфраструктуры на мяжы дадаткова будзе выдаткавана 14 млн еўра[8].

1112 жніўня 2021 года пагранічная ахова Латвіі прадухіліла спробу 91 чалавека незаконна перасекчы беларуска-латвійскую мяжу[9].

14 жніўня 2021 года Міністэрства абароны Латвіі апублікавала відэа ад 13 жніўня, на якім нелегальных мігрантаў выцясняюць да мяжы з Латвіяй і не даюць вярнуцца назад прадстаўнікі сілавых структур Беларусі[10].

25 жніўня ДВА развярнула на мяжы па-за пунктамі пропускаў 101 мігранта[11].

Рэакцыя ўлад Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што з-за санкцый Захаду больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны ЕС. А. Лукашэнка прапанаваў пакласці «факты на стол», якія пацвердзілі б дачыненне афіцыйнага Мінска[12].

Тым не менш, Беларусь павялічыла лік авіярэйсаў з Ірака[13].

Рэакцыя ўлад Латвіі[правіць | правіць зыходнік]

13 жніўня 2021 года прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіц прапанаваў нелегальным мігрантам, якія незаконна перайшлі мяжу з Латвіі з боку Беларусі, прасіць прытулку ў афіцыйнага Мінска. Дзеянні А. Лукашэнка ён назваў «гібрыднай вайной супраць Латвіі і Еўрасаюза»[14].

16 жніўня 2021 года Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунціс Пуяцс заявіў, што «многія мігранты пагаджаюцца вярнуцца, але іх сілай выціскаюць з Беларусі»[15].

Міжнародная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

26 жніўня 2021 года Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) пастанавіў, што Латвія павінна забяспечыць ежай, вадой, адзеннем і медыцынскай дапамогай мігрантаў, якія затрымаліся на мяжы з Беларуссю. Суд таксама адзначыў, што Латвіі не варта расцэньваць рашэнне ЕСПЧ як патрабаванне, каб прапусціць заяўніка на сваю тэрыторыю.

Зноскі

  1. Миграционный кризис в Европе. Досье ТАСС
  2. OECD: Migration Policy Debates. «OECD» (1 верасня 2015). — ОЭСР: Дебаты о миграционной политике. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  3. Asylum and first time asylum applicants by citizenship, age and sex Monthly data (rounded). Eurostat (2 верасня 2015).
  4. Антон Ходасевич. ЛУКАШЕНКО МСТИТ ЗАПАДУ МИГРАНТАМИ // Независимая газета, 3 августа 2021
  5. История акций протеста в Белоруссии против результатов выборов президента // ТАСС, 13 августа 2020
  6. Королева, Наталия. В Латвии на границе с Беларусью за сутки задержали около 200 нелегалов(руск.) . Deutsche Welle (10 жніўня 2021). Праверана 14 жніўня 2021.
  7. В приграничных краях Латвии введен режим ЧС(руск.) . Спутник Латвия (10 жніўня 2021). Праверана 14 жніўня 2021.
  8. Правительство Латвии нашло деньги на строительство забора на границе с Беларусью(руск.) . Rubaltic.ru (11 жніўня 2021). Праверана 14 жніўня 2021.
  9. Предотвращена попытка 91 мигранта незаконно пересечь границу Беларуси и Латвии(руск.) . Delfi.lv (12 жніўня 2021). Праверана 14 жніўня 2021.
  10. Ekskluzīvi kadri: Baltkrievijas varas iestādes spiež migrantus pāri Latvijas robežai(лат.) . Sargs.lv (14 жніўня 2021). Праверана 14 жніўня 2021.
  11. Notikumi uz valsts robežas un valsts iekšienē - 2021. gada 25. augusts(лат.) . Valsts robežsardze (25 жніўня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  12. МЗС Беларусі: абвінавачванні ЕС у стварэнні міграцыйнага крызісу бяздоказныя(руск.) . Спутник Беларусь (3 жніўня 2021). Праверана 14 жніўня 2021.
  13. Ходасевич, Антон. Лукашенко мстит Западу мигрантами(руск.) . Независимая газета (3 жніўня 2021). Праверана 14 жніўня 2021.
  14. Левитс: пусть мигранты просят убежища у Беларуси — это безопасная для них страна(руск.) . Mixnews (13 жніўня 2021). Праверана 15 жніўня 2021.
  15. Pujāts: Imigranti uzsver vēlmi ātrāk nokļūt mājās, taču viņi no Baltkrievijas stumti ar spēku(лат.) . Sargs.lv (16 жніўня 2021). Праверана 16 жніўня 2021.