Беларуска-нідэрландскія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуска-нідэрландскія адносіны
Беларусь і Нідэрланды
Беларусь
Беларусь
Нідэрланды
Нідэрланды

Беларуска-нідэрландскія адносіны — замежныя адносіны паміж Рэспублікай Беларуссю і Каралеўствам Нідэрландаў.

Абедзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў 1994 годзе. Беларусь мае пасольства і консульства ў Гаазе. Нідэрланды прадстаўлены ў Беларусі праз сваё пасольства ў Варшаве (Польшча) і праз консульства ў Мінску. Абедзве краіны з'яўляюцца паўнапраўнымі членамі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Паміж дзвюма краінамі няма прамога кантакту на ўрадавым узроўні, так як Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне ў 1997 годзе, што такі ўзровень зносін дае падставы ЕС лічыць легітымным не дэмакратычна абраны ўрад Беларусі[1]. Па запыце Нідэрландаў, Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне ў кастрычніку 2008 года змякчыць візавыя абмежаванні для беларускіх грамадзян, але некаторыя іншыя абмежаванні засталіся, такія як замарожванне беларускіх фінансавых актываў[2]. Таксама нідэрландскі ўрад выступае супраць нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам[3].

Нідэрландцы засталіся супраць запрашэння прэзідэнта Лукашэнкі на саміт у маі 2009 ў Вене, дзе гэта праграма павінна была быць запушчана[4]; нідэрландскі міністр замежных спраў Максім Верхаген заявіў, што такое запрашэнне «сапсавала б яго змрочную сітуацыю з правамі чалавека»[5].

Хаця не існуе ніякіх прамых міжурадавых кантактаў, і нідэрландскае МЗС кажа, што няма ніякіх «інтэнсіўных культурных сувязей» паміж дзвюма краінамі (на самой справе, Беларусь нават не атрымала права на нідэрландскую фінансавую дапамогу)[1], усё ж адносіны паміж дзвюма краінамі існуюць на розных узроўнях.

Дапамога беларускім дзецям[правіць | правіць зыходнік]

Напрыклад, напрацягу многіх гадоў дзеці, якія пакутуюць ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы пабывалі на адпачынку за мяжой, каля 1500—2000 з якіх бываюць штогод у Нідэрландах. У 2008 годзе Беларусь адмовілася даць візу для тых дзяцей, пасля таго як 16-гадовая беларуская дзяўчына падала заяву аб прадастаўленні прытулку ў Злучаных Штатах[6]. Беларусь таксама заявіла, што некаторыя дзеці не вярнуліся з адпачынкаў у ЗША і Італіі. Stichting Rusland Kinderhulp, арганізацыя, якая адказвае за пражыванне гэтых дзяцей у Нідэрландах, аказвала ціск на беларускае пасольства ў Гаазе, каб зноў адкрыць межы[7]. Пасля некалькіх месяцаў перамоў паміж дзвюма краінамі на Каляды 2008 года была зроблена аб'ява аб тым, што групе дзяцей было дазволена правесці Каляды ў Нідэрландах, а забарона на паездкі была адкладзена да 20 студзеня 2009 года[8].

Рэакцыя на прэзідэнцкія выбары 2006 у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі, звязаныя з беларускімі прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года, якія шырока крытыкаваліся еўрапейскімі краінамі і ЗША, дадалі напружанасці ва ўжо складаных адносінах паміж краінамі. Некалькі нідэрландскіх палітыкаў, якія павінны былі назіраць за выбарамі, але чые візы былі адмененыя, пратэставалі на мяжы Беларусі[9].

Наступствы выбараў прывялі да арышту многіх беларускіх студэнтаў, і некаторыя з іх страцілі свае пашпарты. Просьба адной з палітычнай партыі нідэрландскага ўрада аслабіць патрабаванне пашпартаў для такіх студэнтаў была адмоўлена нідэрландскім міністрам інтэграцыі і іміграцыі Рытай Вердонк, хаця яна паабяцала аказваць палітычны ціск на ўрад Беларусі, калі ён адмовіцца даць дазвол тым студэнтам паехаць за мяжу[10]. Нідэрланды зрабілі спробу аказаць ціск на ўрад Беларусі, напрыклад, міністр замежных спраў пераканаў Еўрапейскі Саюз байкатаваць плануемы саміт Інтэрпала ў Мінску[11]. Нідэрландская грамадскасць, тым часам, пратэставала супраць таго, што яны называлі «адсутнасцю палітычнай і рэлігійнай свабоды ў Беларусі»[12]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Wit-Rusland: Betrekkingen met Nederland. Ministerie van Buitenlandse Zaken. Праверана 16 красавіка 2009.
  2. Opheffen van het reisverbod voor Wit-Russische functionarissen. Han ten Broeke, VVD (15 кастрычніка 2008). Праверана 16 красавіка 2009.
  3. Spanje wil normale betrekkingen met Wit-Rusland. NRC Handelsblad (31 сакавіка 2009). Праверана 16 красавіка 2009.
  4. Dutch foreign minister doesn’t want to shake hands with Europe’s last dictator. Charter 97 (27 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2009. Праверана 16 красавіка 2009.
  5. Wielaard, Robert. Dutch remain opposed to EU meeting Belarus leader , Boston Globe (2009-03-29). Праверана 16 красавіка 2009.
  6. Kester, Sacha. Kinderen Wit-Rusland mogen niet meer reizen (Dutch), Volkskrant (2008-10-17). Праверана 17 красавіка 2009.
  7. Fraanje, Wybe. De kinderen van Tsjernobyl mogen niet meer op vakantie (Dutch), Friesch Dagblad (2008-08-16). Праверана 16 красавіка 2009.
  8. Laverman, Violent. Kerst met kinderen uit Tsjernobyl (Dutch), Volkskrant (2008-12-27). Праверана 17 красавіка 2009.
  9. European Politicians Protest At Belarus Border , Radio Free Europe (2006-03-19). Праверана 16 красавіка 2009.
  10. Verdonk maakt geen uitzondering voor Wit-Russen. Nieuws.nl (18 красавіка 2006). Праверана 16 красавіка 2009.
  11. EU boycot conferentie Interpol in Wit-Rusland (Dutch), NRC Handelsblad (2006-05-11). Праверана 16 красавіка 2009.
  12. March 25th at Belarussian Embassy in The Hague. PerspectieF (25 сакавіка 2009). Праверана 16 красавіка 2009.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]