Беларуска-пакістанскія адносіны

Белару́ска-пакіста́нскія адно́сіны — дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан усталяваны 3 лютага 1994 года.
Пасля адкрыцця ў лістападзе 2014 года Пасольства Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан з рэзідэнцыяй у Ісламабадзе назіраецца істотная актывізацыя беларуска-пакістанскіх адносін. 28-29 мая 2015 года адбыўся першы ў гісторыі афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан.
10-12 жніўня 2015 года праведзены візіт Прэм'ер-міністра Ісламскай Рэспублікі Пакістан Наваза Шарыфа ў Рэспубліку Беларусь.
9-11 лістапада 2015 года арганізаваны афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь А. У. Кабякова ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан.
11 лістапада 2015 года на базе Нацыянальнай бібліятэкі Ісламскай Рэспублікі Пакістан адкрыты Беларускі інфармацыйна-культурны цэнтр, які укамплектаваны літаратурай пра гісторыю, культуру і прыроду Беларусі, інфармацыйнымі матэрыяламі пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, 3 кастрычніка 2016 года ў Ісламабадзе на базе Нацыянальнага інстытута сучасных моў пры садзейнічанні Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта адкрыты Цэнтр беларускай мовы і культуры.
4-6 кастрычніка 2016 года Ісламскую Рэспубліку Пакістан з другім афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка.
1-4 лютага 2017 года Рэспубліку Беларусь з афіцыйным візітам наведаў Старшыня Сената Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан М.Рабані.
10-12 красавіка 2017 года Ісламскую Рэспубліку Пакістан з афіцыйным візітам наведаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка.
Першы і другі раўнд палітычных кансультацый праведзены ў Ісламабадзе адпаведна 13-14 лістапада 2014 года і 8-9 кастрычніка 2015 года, трэці раўнд запланаваны на травень 2017 года ў Мінску.
11 мая 2017 года у Мінску адбыўся трэці раунд Беларуска-пакістанскіх кансультацый паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Пакістан.