Беларуска-шведскія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуска-шведскія адносіны
Беларусь і Швецыя
Беларусь
Беларусь
Швецыя
Швецыя

Швецыя і Беларусь ўсталявалі двухбаковыя дыпламатычныя адносіны 14 студзеня 1992 года.

У лістападзе 1999 года ў Стакгольме было адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 2003 года было адкрыта аддзяленне шведскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Мінску, а ў снежні 2007 года адкрылася Пасольства Швецыі ў Беларусі.

7 лістапада 2004 года Радыё Швецыі пачало вяшчанне на беларускай мове, дзе Швецыя спадзяецца падтрымаць працэс дэмакратызацыі ў Беларусі.

Дыпламатычны крызіс[правіць | правіць зыходнік]

3 жніўня 2012 міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт абвясціў, што пасол Швецыі ў Мінску ўступіў у кантакт з апазіцыяй. Більт заявіў, што абвінавачванні ў адрас пасла былі неабгрунтаванымі і што «высылка рэжымам Лукашэнкі пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана з’яўляецца грубым парушэннем нормаў адносін паміж дзяржавамі». Такім чынам, Швецыя выгнала двух беларускіх дыпламатаў з краіны і не дапускала новага беларускага пасла прыбыць у Стакгольм. Гэта прывяло ў сваю чаргу да таго, што ў Беларусі вырашылі выгнаць усіх шведскіх дыпламатаў і зачыніць сваё пасольства ў Стакгольме.

У лістападзе 2016 года Беларусь аднавіла дыпламатычную прысутнасць у Швецыі. 2 кастрычніка 2017 года новы Пасол Швецыі Крысціна Юханесан уручыла даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы ад новых кіраўнікоў дыпмісій у Беларусі