Беларуска-іракскія адносіны
Беларуска-іракскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Ірак.
У Беларусі няма пасольства ў Багдадзе, але ёсць консульства ў Эрбілі. У Ірака ёсць пасольства ў Мінску. Апошнім паслом Ірака ў Беларусі быў Хайдар Хадзі, які працаваў з ліпеня 2010 года па лістапад 2015 года. Паколькі тэрмін яго паўнамоцтваў скончыўся, у Беларусі не было іракскага пасла.
Пасля вайны ў Іраку іракскае пасольства ў Мінску закрылася.
Адносіны паміж дзвюма краінамі аднавіліся ў 2010 годзе. У кастрычніку 2013 года міністр гандлю Ірака здзейсніў візіт у Мінск, дзе ён сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым. Яны абмеркавалі пытанні пашырэння гандлю і інвестыцый беларускіх кампаній у Іраку, а таксама паляпшэння двухбаковых адносін у цэлым[1].
З 23 да 24 жніўня 2014 года міністр замежных спраў Уладзімір Макей наведаў з афіцыйным візітам Ірак. У ходзе візіту міністр сустрэўся з прэзідэнтам Ірака Ф. Масумам, прэм’ер-міністрам Нуры аль-Малікі, кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра Ірака Х. аль-Абадзі, спікерам парламента Салімам аль-Джабуры і іншымі вышэйшымі службовымі асобамі Ірака. У ходзе сустрэч абмяркоўваліся пытанні пашырэння эканамічных сувязяў паміж дзвюма краінамі, а таксама ўмацаванне гандлю і інвестыцый[2].
9 красавіка 2015 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Ірака Ібрагімам аль-Джафары. Яны абмеркавалі пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў і ваеннага супрацоўніцтва. Ірак выказаў зацікаўленасць у куплі самалётаў з Беларусі[3].
У студзені 2017 года дзяржаўная кампанія «Іракскія авіялініі» адкрыла паветраныя зносіны паміж Беларуссю і Іракам з аэрапортаў Багдада і Басры ў Нацыянальны аэрапорт Мінск[4].
7 жніўня 2021 года, пад ціскам Еўрасаюза і ЗША, Ірак прыпыніў усе пасажырскія рэйсы ў Беларусь з-за наплыву нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза з боку Беларусі[5].
6 лістапада 2021 года, каб спыніць рост колькасці мігрантаў, якія спрабуюць перасекчы мяжу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам, рашэннем МЗС Ірака былі закрыты Генеральнае консульства Беларусі ў Багдадзе і Ганаровае консульства ў Эрбілі. Прычынай закрыцця дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі стала спрашчэнне візавых працэдур для грамадзян Ірака[6].
Эканамічнае супрацоўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 2019 годзе таваразварот паміж краінамі павялічыўся ў 5,6 разоў за кошт беларускага экспарту[7].
Зноскі
- ↑ Iraq, Belarus discuss mutual commercial relations (англ.). Iraqi News (30 кастрычніка 2013). Праверана 19 лютага 2020.
- ↑ Макей посетил с официальным визитом Ирак (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (14 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2015. Праверана 19 лютага 2020.
- ↑ Александр Лукашенко встретился с министром иностранных дел Ирака и главой Чувашии (руск.). СБ. Беларусь сегодня (9 красавіка 2015). Праверана 19 лютага 2020.
- ↑ В Багдад не желаете? "Иракские авиалинии" открыли воздушное сообщение между Беларусью и Ираком (руск.). Белорусский партизан. Праверана 19 лютага 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ سلطة الطيران المدني سلطة الطيران المدني العراقي (ар.). العراقي عن تعليق (6 лістапада 2021). Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ Belars’un Erbil ve Bağdat’taki konsoloslukları kapatıldı (тур.). Rûdaw (6 жніўня 2021). Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ Топ стран, с которыми Беларусь вдруг увеличила товарооборот (руск.)(недаступная спасылка). Officelife.media (16 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 19 лютага 2020.