Беларуска-іранскія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуска-іранскія адносіны
Беларусь і Іран
Беларусь
Беларусь
Іран
Іран

Беларуска-іранскія адносіны — міжнародныя адносіны паміж Рэспублікай Беларуссю і Ісламскай Рэспублікай Іран.

Абедзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў 1992 годзе. Беларусь мае амбасаду ў Тэгеране. Іран мае амбасаду ў Мінску. Дзве краіны маюць добрыя адносіны ў апошнія гады, што адлюстравана ў рэгулярных сустрэчах на высокім узроўні і розных пагадненнях. У 2008 годзе міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў назваў Іран важным партнёрам Беларусі ў рэгіёне і ў свеце[1].

Пагадненні[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2004 года была праведзена сустрэча сумеснай ірана-беларускай эканамічнай камісіі і падпісаны дагавор аб ўмацаванні ўзаемнага эканамічнага супрацоўніцтва[2]. У красавіку 2006 года дзве краіны падпісалі шэраг эканамічных і гандлёвых пагадненняў[3].

У лістападзе 2006 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Тэгеран і падпісаў пагадненні па пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама пацвердзіў падтрымку Беларусі ядзернай праграмы Ірана[4][5].

Сустрэча 2007[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2007 года дзве краіны падпісалі пагадненні аб супрацоўніцтве, пасля сустрэчы прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі і прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада. Яны падпісалі сумеснае камюніке па выніках візіту ў Беларусь прэзідэнта Ахмадзінежада[6][7]. Прэзідэнт Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Іран знялі ўсе перашкоды на шляху двухбаковага гандлю[8]. Прэзідэнт Ахмадзінежад сказаў, што «з гэтага часу беларуска-іранскія адносіны будуць развівацца дзеля забяспячэння стабільнасці і бяспекі ў свеце»[9].

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 годзе гандаль Беларусі з Іранам склаў $ 93,8 млн (павысіўся на 23,6 %), у тым ліку экспарт Беларусі павысіўся на $83,7 млн (на 25,8 %), імпарт — на $ 10,2 млн (на 8,3 %). Сальда знешняга гандлю склала $ 73,5 млн. Асноўнымі таварамі экспарту Беларусі з'яўляюцца калійныя ўгнаенні, сінтэтычныя валокны, кабелі з сінтэтычных валокан, у той час як асноўныя таварамі імпарту з'яўляюцца аўтамабілі, вінаград, запасныя часткі для аўтамабіляў і трактароў[10].

У 2008 годзе іранскія інвестыцыі ў Беларусь склалі $ 13,1 млн, у тым ліку $ 9,9 млн прамых інвестыцый[11]. У 2010 годзе Іран адкрыў вялікі завод па вытворчасці меднага дроту і распачаў другі этап па наладжанню массавай вытворчасці аўтамабіляў Samand ў Беларусі[12].

Беларусь і Іран заяўляюць, што могуць падняць ўзаемны тавараабарот да $ 1 млрд. Аб гэтым заявіў міністр гандлю Ірана Масуд Мір-Каземі пры сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім[13]. У цяперашні час тавазварот дзвюх краін складае $ 3,250 млрд.[14].

Ваеннае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паведамлялася, што Беларусь экспартавала танкі, бронетранспарцёры, і цяжкую артылерыю ў Іран[15].

У студзені 2007 года дзве краіны падпісалі мемарандум аб узаедзеянні для абароны[16]. Абароннае супрацоўніцтва абмерковалася на сустрэчы двух прэзідэнтаў у маі 2007[17]. У 2009 годзе стала вядома, што Беларусь прадавала Ірану аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы расійскай вытворчасці Іскандэр-М[18]. 4 снежня 2011 іранскімі вайскоўцамі быў перахоплены амерыканскі беспілотнік Lockheed Martin RQ-170 Sentinel. Як мяркуецца, для нейтралізацыі дрона былі выкарыстаныя беларускія сістэмы РЭБ[19]

Энергетыка[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2007 года Іран прадаставіў Беларусі больш шырокі доступ да запасаў нафты пасля сустрэчы двух прэзідэнтаў, што беларускі прэзідэнт Лукашэнка ахарактарызаваў як «стратэгічнае партнёрства». Пасля шматгадовага абмеркавання, Іран прадаставіў Беларусі доступ да нафтавага радовішча Джафеір, якое знаходзіцца паблізу іракскай мяжы і можа даваць у працоўным стане да 30 000 барэляў у дзень. Лукашэнка заявіў, што сырая нафта з Джафеіра будзе альбо ачышчацца ў Іране, альбо проста здабывацца Беларуссю і прадавацца на сусветных рынках. Гэта быў першы энергетычны праект за мяжой для Беларусі[20][21]. Ён таксама сказаў, што «Іран гатовы дапамагчы Беларусі дыверсіфікаваць маршруты энергапаставак»[22].

У маі 2009 года намеснік прэм'ер-міністра Беларусь Уладзімір Сямашка сустрэўся з віцэ-губернатарам Цэнтральнага банка Ісламскай Рэспублікі Іран Рэза Раі[23]. Пасля гэтай сустрэчы Цэнтральны банк Ірана аб'явіў, што будзе крэдытаваць $ 212 млн ў беларускую дзяржаўную фірму Беларуснафта для развіцця нафтавага радовішча Джафеір[24].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.tehrantimes.com/Index_view.asp?code=184639
  2. https://archive.is/20120716135025/www.accessmylibrary.com/coms2/summary_0286-21903187_ITM
  3. http://english.cri.cn/706/2006/04/22/191@80242.htm
  4. http://www.rferl.org/content/article/1072553.html
  5. https://archive.is/20120729041945/www.accessmylibrary.com/coms2/summary_0286-24262937_ITM
  6. http://nl.newsbank.com/nl-search/we/Archives?p_product=NewsLibrary&p_multi=BBAB&d_place=BBAB&p_theme=newslibrary2&p_action=search&p_maxdocs=200&p_topdoc=1&p_text_direct-0=1194B431C5E02A68&p_field_direct-0=document_id&p_perpage=10&p_sort=YMD_date:D&s_trackval=GooglePM
  7. http://www.rferl.org/content/article/1072528.html
  8. http://law.by/work/EnglPortal.nsf/0/5BEC2C29B50B348CC22572E300457DE3?OpenDocument
  9. http://news.belta.by/en/news/politics/?id=156369
  10. http://www.government.by/en/eng_dayevents20090213.html
  11. http://www.government.by/en/eng_dayevents20090213.html
  12. http://www.payvand.com/news/10/may/1084.html
  13. http://www.government.by/en/eng_dayevents20090213.html
  14. http://www.payvand.com/news/10/may/1084.html
  15. http://www.rferl.org/content/article/1072553.html
  16. http://en.rian.ru/world/20070124/59644294.html
  17. http://www.presstv.ir/detail.aspx?id=15489&sectionid=351020101
  18. http://www.tehrantimes.com/index_View.asp?code=193641
  19. Посадить американский беспилотник Ирану помогли белорусские технологии? // belvpo (15 декабря 2011)
  20. http://seattletimes.nwsource.com/html/nationworld/2003716752_beliran22.html
  21. http://www.moscowtimes.ru/article/852/49/194549.htm
  22. http://en.rian.ru/world/20070522/65909833.html
  23. http://www.tvr.by/eng/economics.asp?id=11366
  24. http://www.meed.com/news/2009/05/iran_grants_cash_injection_for_jofeir_oil_field_exploration.html