Беларуска-ўзбекістанскія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуска-ўзбекістанскія адносіны
Беларусь і Узбекістан
Беларусь
Беларусь
Узбекістан
Узбекістан

Беларуска-ўзбекістанскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан. Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 21 студзеня 1993 г[1]. У лютым 1994 г. было адкрыта пасольства Беларусі ў Ташкенце.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў афіцыйныя візіты ва Узбекістан двойчы: у снежні 1994 г. і верасні 2018 г.; Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў наведаў Мінск у кастрычніку 2014 г., а ягоны наступнік — Шаўкат Мірзіяеў — 31 ліпеня – 1 жніўня 2019 года.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узаемаадносіны прэзідэнтаў Карымава і Лукашэнкі былі няпростымі, што пасля смерці першага і адзначыў прэзідэнт Беларусі: «як я часта кажу свайму сябру Шаўкату, мы ў беларуска-узбекскіх адносінах зрабілі значна больш, чым за 20 папярэдніх гадоў. Маёй заслугі тут мінімум. Заслуга вашага прэзідэнта.»[3]. Толькі ў красавіку 2018 г., пры новым прэзідэнце Узбекістана Ш. Мірзіяеве, было адчынена Пасольства Узбекістана ў Мінску.

У сакавіку 2018 г. Узбекістан наведаў міністр абароны Беларусі А. Раўкоў. Беларускі бок выказаў гатоўнасць адрамантаваць і мадэрнізаваць узбекскую бронетэхніку і лятальныя апараты.

Эканамічнае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе вераснёўскага візіту А. Лукашэнкі ў Ташкенце адбыўся бізнес-форум, падчас якога бакі падпісалі 82 экспартна-імпартных пагадненняў.

Таваразварот (млн. долараў ЗША)


Зноскі

Шаблон:Міжнародныя адносіны Узбекістана