Перайсці да зместу

Беларуска-ўкраінская граніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беларуска-ўкраінская мяжа)
Міждзяржаўная граніца
Граніца дзяржаў Беларусь
Украіна
Час існавання з 1991
Працягласць 1084 км
Карта Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай уніі з пазначэннем граніц

Беларуска-ўкраінская граніца – дзяржаўная граніца паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай.

Працягласць граніцы паміж дзвюма краінамі – каля 1 084 км[1].

Сучасная беларуска-ўкраінская граніца – гэта былая адміністрацыйная мяжа паміж БССР і УССР.

У мінулым прыблізна гэтаксама праходзіў падзел паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім згодна з Люблінскай уніяй.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай падобны выгляд мела мяжа паміж Паўночна-Заходнім і Паўднёва-Заходнім краямі Расійскай імперыі.

У ХХ стагоддзі вызначэнне мяжы адбывалася ў некалькі этапаў:

Статус граніцы

[правіць | правіць зыходнік]

8 снежня 1991 года паміж дзяржавамі, якія набылі дзяржаўны суверэнітэт, было заключана Белавежскае пагадненне, паводле якога прызнавалася «недатыкальнасць існуючых межаў».

Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1993 года № 2379-XII межам краіны з былымі савецкімі рэспублікамі прысвоены статус дзяржаўнай граніцы.

На сённяшні дзень, дзяржаўная граніца паміж Беларуссю і Украінай рэгулюецца Дагаворам аб дзяржаўнай граніцы ад 12 мая 1997 года, якая у той самы год была ратыфікавана Вярхоўнай Радай Украіны, а ў 2010 і Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, аднак тады бакі не абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі.

Абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў 18 чэрвеня 2013 года. Працэс ратыфікацыі завяршыўся нягледзячы на тое, што Украіна так і не выплаціла дзяржаўны доўг, на існаванні якога настойваў афіцыйны Мінск[2].

Восенню 2025 года Беларусь завяршыла работы па дэмаркацыі сухапутнай мяжы з Украінай[3].