Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуска-ўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны ў Барнауле (Беларуская грамада ў Барнауле) — дабрачынная арганізацыя па аказанні дапамогі бежанцам 1-й сусветнай вайны. Дзейнічаў з перапынкамі з пачатку 1918 да канца 1920 гг.

Задачы: абарона матэрыяльных і юрыдычных інтарэсаў беларускіх і ўкраінскіх бежанцаў, культурна-асветніцкую дзейнасць сярод іх. Старшыня Мікалай Бліадухо. Супрацоўнічаў з камітэтамі бежанцаў іншых нацыянальнасцей. У 1918 г. уваходзіў у Міжнародны камітэт бежанцаў у Сібіры (Барнаул). Падчас грамадзянскай вайны дзейнасць неаднойчы забаранялася ваеннымі і цывільнымі ўладамі Барнаула.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]