Перайсці да зместу

Беларускія карункі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вязаныя кручком карункі на канцы ручніка

Выраб карункаў у Беларусі — народны мастацкі промысел, від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1][2][3].

У дыялектах беларускай мовы карункі могуць называцца гаронкі[4] або гарункі[5].

Карункі — тэкстыльны выраб без тканай асновы[6], ажурныя, сятчастыя вырабы з ільняных, шаўковых і іншых нітак для аздобы бялізны, адзення і падобнага[7].

У беларускай традыцыі карункі абазначаюцца таксама словамі хварботы, фарботы, анталяжы, што паказвае на заходні вектар іх запазычання[8].

Карункі на землях Беларусі вядомы з XVI стагоддзя на адзенні духавенства, магнатаў, шляхты і гарадской знаці. Напачатку іх прывозілі з Францыі і Германіі. З XVIII стагоддзя пры манастырах і ў маёнтках стваралі майстэрні па вырабе карункаў з залатых і сярэбраных нітак, пазней з шаўковых і баваўняных[6]. У 2-й палове XVIII стагоддзя ў Гарадніцы (прадмесце Гродна) існавала мануфактура, дзе выраблялі карункі па замежных узорах. Там выкарыстоўвалі брусельскую тэхналогію  (руск.) і рабілі дарагія карункі з залатымі і срэбнымі ніткамі для польскага каралеўскага двара[9]. З сярэдзіны XIX стагоддзя пашырыліся машынныя карункі.

Аналіз беларускіх намінацый карункаў кажа пра тое, што Беларусь успрыняла карункі і тэхніку карункапляцення на каклюшках не пазней за XVII стагоддзе ў выніку еўрапейскага культурнага трансферу[8]. У сілу асаблівасцей гісторыка-культурнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII стагоддзя вытворчасць карункаў страціла аснову для свайго існавання ў рамках элітарнай культуры, аднак само рамяство карункапляцення захоўвалася ў культуры мяшчанскага і сялянскага саслоўяў да пачатку XX стагоддзя. У адрозненне ад Расіі яно не мела характару саматужнага промыслу[8]. Кансерватызм сялянскай культуры спрыяў захаванню ў народнай лексіцы старых намінацый карункаў, прыстасаванняў для іх вырабу і самой лікавай тэхнікі пляцення, якія былі выцеснены з польскай і французскай моў[8].

На Беларусі найбольш вязалі і плялі карункі драўлянымі, пазней металічнымі кручкамі. Працэс засваення сялянскай культурай тэхнікі вырабу плеценых карункаў меў сваю гісторыка-культурную спецыфіку і адрозніваўся, напрыклад, ад Расіі, дзе ў XIX стагоддзі атрымалі шырокае распаўсюджванне карункавыя промыслы[10]. У сялянскай культуры Беларусі запазычанне тэхналогіі пляцення карункаў на клёцках  (руск.) не выціснула старыя, традыцыйныя, тэхнікі стварэння карункавага тэкстылю[10]. Фактычна да сярэдзіны XX стагоддзя сялянкі плялі карункі рукамі, без выкарыстання якіх-небудзь дадатковых прыстасаванняў. Такі спосаб стварэння ажурнага тэкстылю ў эвалюцыі карункапляцення папярэднічае тэхніцы пляцення пры дапамозе каклюшак  (руск.)[10].

З сярэдзіны XX стагоддзя вядомы аб’ёмныя карункавыя вырабы (карзіны, кошыкі, вазы). Шырока выкарыстоўваюцца мастакамі-прафесіяналамі для тэатральных касцюмаў, аздаблення вопраткі і бялізны.

Віды архаічных рукадзельных карункаў

[правіць | правіць зыходнік]

Вузялковае пляценне

[правіць | правіць зыходнік]
Ручнік з карункамі на канцах нітак асновы

Гэты від пляцення прымяняўся для афармлення карункамі тканых вырабаў ручніковага тыпу[10]. Кавалак палатна з канца асновы, які заставаўся пасля заканчэння ткання, адразаўся, махры перапляталіся і потым гэты выраб выкарыстоўваўся ў гаспадарцы для розных утылітарных мэтаў. Такі тэкстыльны выраб зваўся скарач  (літ.) (трапкач, махрач, уцірач, брэндзал, патрэпнічак)[11]. Ажурная карункавая сетка стваралася перапляценнем і звязваннем вузлоў з незатканых нітак асновы тканага палатна[10].

Самым старажытным тэхналагічным варыянтам варта лічыць пляценне з чатырох нітак. Плеценыя касічкі ўтвараюць слупкі, якія падзяляліся на дзве ніткі, кожная з якіх у сваю чаргу перапляталася з дзвюма суседнімі ніткамі, з-за чаго ўтваралася структура, што нагадвае соты[10][12].

У больш позніх варыянтах пляценне нагадвае тэхніку макрамэ[13].

Безвузялковае пляценне

[правіць | правіць зыходнік]

Прымяняецца для вырабу цэльных прадметаў, у тым ліку каптуроў і паясоў[10]. Пляценне робіцца з нітах кругавой асновы на раме ці іншым прыстасаванні[10].

Віды сучасных рукадзельных карункаў

[правіць | правіць зыходнік]
Ручнік з прышытымі карункамі, зробленымі кручком

Рэгіянальныя промыслы

[правіць | правіць зыходнік]
Узоры семежаўскіх карункаў

Традыцыйныя карункавыя вырабы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ Лось-Залужная, А. Белорусские «сурветы» / А. Лось-Залужная // Декоративное искусство СССР. — 1984. — № 4. С. 29 — 31.
  2. ↑ Камінская, І. В. Карункавы дэкор традыцыйных ручнікоў / І. В. Камінская // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўная ўстанова «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы». — Вып. 10 / рэдактар-укладальнік А. Г. Алфёрава. — Мінск : ВТАА «Права і эканоміка», 2011. — С. 536—541.
  3. ↑ Малюшына, В. Беларускі трапкач / В. Малюшына // Роднае слова. — 1997. — № 5. — С. 119—122.
  4. ↑ Гаронкі
  5. ↑ Гарункі
  6. 1 2 Карункі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  7. ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы
  8. 1 2 3 4 В. А. Лабачэўская. Карункі «На клёцках», «анталяжы і фарботы». Да гісторыі развіцця карункапляцення на Беларусі. 1 частка
  9. ↑ Гибянскнй, И. Г. Граф Антоний Тизенгауз и Гродненские королевские мануфактуры : очерк по экономической истории Польши в эпоху Станислава Августа (1764—1795) на основании архивных источников / И. Г. Гибянский; под. ред. и с предисл. П. Б. Струве. — Пг.: Издание Петроград. политех. ин-та Императора Петра Великого, 1916. — 640 с.
  10. 1 2 3 4 5 6 7 8 Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск: Беларуская навука, 2013. — 527 с. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2. С. 228
  11. ↑ Малюшына, В. Беларускі трапкач / В. Малюшына // Роднае слова. — 1997. — № 5. — С. 119—122.
  12. ↑ Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 229
  13. ↑ Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 236
  14. ↑ Лобачевская, О. А. К истории белорусского кружевоплетення: добрушские «фарботы» / О. А. Лобачевская // II навук.-практ. канф. «Музей і традыцыйная культура Беларусі» : [матэрыялы] (Мазыр, 30 — 31 мая 2012 г.) / рэдкал.: С. В. Разанаў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мазыр : КПУП «Калор», 2012. — С. 17 — 21.
  15. ↑ Лабачэўская, В. А. Любоніцкія карункі / В. А. Лабачэўская // Гісторыя Беларускага Падняпроўя (да 130 г. Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея): матэрыялы навук. канф., Магілёў, 13 — 14 лістапада 1997 г. — Магілёў, 1999. — С. 181—186.
  16. ↑ Лабачэўская, В. Любоніцкія карункі / В. Лабачэўская // Мастацтва Беларусі. — 1999. — № 1. — С. 51 — 55.
  17. ↑ КАРУНКІ «НА КЛЁЦКАХ», «АНТАЛЯЖЫ I ФАРБОТЫ»
  • Камінская, I. В. Карункавы дэкор традыцыйных ручнікоў / 1. В. Камінская // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; рэд.-уклад. А. Г. Алфёрава. — Мінск: ВТАА «Права і эканоміка», 2011. — Вып. 10.- С. 536—541
  • Лобачевская, О. А. Центры плетення кружева в Беларуси в XVIII — начале XIX в. и использованне его в народном костюме / О. А. Лобачевская // Мода и дизайн: исторический опыт и новые технологии: материалы XIV Междунар. науч. конф., Санкт-Петербург, 27 — 30 июля 2011 г. / С.-Петерб. гос. ун-т технологии и дизайна, Рос. этнограф. музей; под. ред. Н. М. Калашниковой. — СПб., 2011. — С. 74 — 80