Перайсці да зместу

Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускія могілкі ў Іст-Брансуіку
40°25′53″ пн. ш. 74°24′21″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ШтатНью-Джэрсі
МесцазнаходжаннеІст-Брансуік  (англ.) 
Гісторыя
Дата заснавання1959 
Плошча1,42 га
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларускія могілкі — праваслаўныя могілкі ў Іст-Брансуіку  (англ.), штат Нью-Джэрсі, ЗША. Належаць да парафіі Жыровіцкай Божай Маці, царква якой знаходзіцца ў Хайленд-Парку, за 10 кіламетраў ад могілак[1].

Дзялянка плошчай 3,5 акры была выкуплена пад могілкі ў 1959 годзе[1]. У асяроддзі беларускай эміграцыі быў раскол паводле палітычна-грамадскай прыналежнасці, таму ў Саўт-Рыверы хавалі і хаваюць прыхільнікаў БЦР, у Іст-Брансуіку прыхільнікаў Рады БНР[2][3]. На могілках хаваюць не толькі праваслаўных беларусаў з парафіі Жыровіцкай Божай Маці, але і з усіх ЗША і Канады, а таксама беларусаў-каталікоў. Агульная колькасць пахаванняў каля сотні, што робіць могілкі ў Іст-Брансуіку найбуйнейшымі беларускімі могілкамі ў ЗША[1].

Пахаваныя на могілках

[правіць | правіць зыходнік]
Магіла Вінцэнта Жук-Грышкевіча і яго жонкі Раісы
  1. а б в г д е ё ж з і к л Свабода, Радыё. РАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ . Радыё Свабода (16 студзеня 2013). Праверана 25 кастрычніка 2025.
  2. Беларуская эміграцыя ў ЗША: невядомая гісторыя(недаступная спасылка)
  3. Беларускія могілкі ў свеце - все о туризме и отдыхе в Беларуси (руск.). www.tio.by. Праверана 25 кастрычніка 2025.
  4. Dr. Vitaut Kipel Obituary - MyCentralJersey (англ.). mycentraljersey.com (7 снежня 2022). Праверана 25 кастрычніка 2025.