Перайсці да зместу

Беларускія секцыі РКП(б)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камуністычная партыя Беларусі
Беларускія секцыі РКП(б) —
КП(б)ЛіБ — КПБКПЗБ

Гісторыя партыі
Кастрычніцкая рэвалюцыя
Ваенны камунізм
Новая эканамічная палітыка
Ленінскі заклік
Сталінізм
Хрушчоўская адліга
Перыяд застою
Перабудова

Арганізацыя КПБ
Сакратарыят
Бюро ЦК КПБ
Цэнтральны Камітэт
Рэвізійная камісія
Абкам
Гаркам
Райкам
Парткам

Кіраўнікі партыі

Статут
З’езды партыі
Пленумы партыі
Звязда
ЛКСМБ

Беларускія секцыі РКП(б) — бальшавіцкія арганізацыі, якія існавалі ў 19181919 гг. у Варонежы, Казані, Казлове, Маскве, Невелі, Петраградзе, Саратаве, Тамбове і інш. як часткі мясцовых партыйных арганізацый РКП(б); у канцы 1918 г. падобныя секцыі распачалі дзейнасць і на Беларусі. Узніклі ў выніку росту ўплыву РКП(б) на рабочых і бежанцаў беларусаў. У іх кіруючае ядро ўваходзілі А. Р. Чарвякоў, З. Х. Жылуновіч, А. Х. Усціловіч, І. В. Лагун і інш. Працавалі ў цесным кантакце з Беларускім нацыянальным камісарыятам (Белнацкомам).

Петраградская секцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Першая такая секцыя ўзнікла ў красавіку 1918 ў Петраградзе на аснове Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. На 14 снежня 1918 г. секцыя налічвала 92 члены і 118 спачуваючых. Яна вяла работу на Пуцілаўскім заводзе і сярод матросаў Гельсінгфорса, накіроўвала палітычную дзейнасць Петраградскага аддзялення Белнацкома, пасылала на Беларусь прапагандыстаў і літаратуру, удзельнічала ў стварэнні і рабоце Беларускага вольна-эканамічнага таварыства і «Беларускай хаткі» у Петраградзе. У ліпені 1918 г. яе прадстаўнікі ўдзельнічалі ў рабоце Усерасійскага з'езда бежанцаў з Беларусі, у жніўні — Першай канферэнцыі беларускіх савецкіх партый і арганізацый; стварыла Першы беларускі камуністычны атрад.

Маскоўская секцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Маскоўская секцыя камуністаў-беларусаў узнікла ў канцы мая — пачатку чэрвеня 1918 г. На яе арганізацыйным сходзе 25 мая 1918 г. прысутнічалал 12 членаў РКП(б) і 2 спачуваючых. У іх ліку былі савецкія работнікі, эвакуіраваныя з акупіраваных кайзераўскімі войскамі раёнаў Беларусі (Міра, Нясвіжа, Пінска, Слуцка і інш.). Выбранаму на гэтым сходзе бюро секцыі было даручана хадайнічаць пра ўтварэнне пры ЦК РКП(б) беларускай секцыі са сваім Цэнтральным бюро (ЦБ), дзейнасць якога пашырыць і на акупіраваную тэрыторыю Беларусі. Але Аргбюро РКП(б), узяўшы за аснову довады К. І. Ландара. не падтрымала гэту прапанову, спасылаючыся на тое, што на акупіраванай тэрыторыі Беларусі падпольную барацьбу ўзначальвае Краявы камітэт камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, а на неакупіраванай тэрыторыі партыйную работу вядзе Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б). Аднак 14 лістапада 1918 г. Прэсненскі райком партыі зацвердзіў Беларускую секцыю РКП(б) з правам уваходжання яе ў Маскоўскі гарком. Разам з культасветным аддзелам Белнацкома секцыя адкрыла ў Маскве рабочы клуб «Беларусь».

Саратаўская і Тамбоўская секцыі

[правіць | правіць зыходнік]

У Саратаве беларуская секцыя РКП(б) створана ў верасні 1918 г., аб'ядноўвала 30 членаў і 32 спачуваючых, мела клуб, правяла 6 мітынгаў бежанцаў з Беларусі. Тамбоўская беларуская секцыя аб'ядноўвала 60 членаў і каля 100 спачуваючых.