Беларускі алфавіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кірылічныя
алфавіты
Cyrillic letter Short U.svg
Славянскія:
Беларускі
Балгарскі
Сербскі
Македонскі
Рускі
Украінскі
Неславянскія:
Казахскі
Кыргізскі
Малдаўскі
Мангольскі
Таджыкскі
Гістарычныя:
Стараславянская азбука
Румынская кірыліца
* Азначаны толькі афіцыйныя
алфавіты дзяржаў.
Падрабязней тут.

Беларускі алфавіт, алфавіт беларускай мовы, заснаваны на кірылаўскім пісьме, паходзіць ад алфавіту старой царкоўнаславянскай мовы. Існуе ў сучасным выглядзе з 1922 г. (фармальна, прапанаваны ў 1918 г., гл. гісторыю развіцця).

Гл. таксама: Беларускі лацінскі алфавіт, Беларускі арабскі алфавіт.

Выклад[правіць | правіць зыходнік]

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
1 Аа Бб Вв Гг Дд Ее Ёё Жж Зз Іі
11 Йй Кк Лл Мм Нн Оо Пп Рр Сс Тт
21 Уу Ўў Фф Хх Цц Чч Шш Ыы Ьь Ээ
31 Юю Яя

Заўвагі

  • Дадаткова, «’» (U+2019 знак апастрофу, нефарм. «верхняе 9») ужываецца дзеля азначэння адсутнасці палаталізацыі. Ён не з'яўляецца літарай і не ўлічваецца пры, напр., парадкаванні. У друку перад 2-й сусв. вайной ужываўся апастроф у форме «‘» (U+2018, нефарм. «верхняе 6»). У практычным камп. ужытку ён часта замяняецца на «'» (U+0027 APOSTROPHE SIGN).
  • Спалучэнні літары «д» з літарамі «ж» або «з» могуць азначаць або два асобныя гукі (напр., у пэўных камбінацыях прыстаўкі-кораню: «пад-земны», «ад-жыць») або беларускія афрыкаты «дж» і «дз» (напр., «падзея», «джала»).
  • У некаторых выявах алфавіту, беларускія афрыкаты, азначаныя дыграфамі «дж» і «дз», улучаюцца ў круглых дужках пасля літары «д», дзеля падкрэслівання іх асаблівага статусу, напрыклад, такім чынам: «… Дд (ДЖдж ДЗдз) Ее …».
  • Літара «ґ» (Зычны гук выбухны) ніколі не належала да аніводнай стандартнай кадыфікацыі беларускага алфавіту.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Алфавіт сярэднявечнай кірыліцы (11 ст.) складаўся з 43 літар. У час развіцця беларускай мовы і алфавіту 15 літар былі вынятыя (апошнія 4 — усерасійскай рэформай правапісу 1918). Яшчэ 4 новыя літары былі дададзены, даючы, такім чынам, сучасны выклад з 32 літар.

Новымі літарамі былі:

  • Літара «э» ((CYRILLIC) EH) з'явілася ў беларускіх тэкстах у кан. 15 ст.
  • Літара «й» ((CYRILLIC) SHORT I) развілася з «и» ((CYRILLIC) I), спалучанай з дыякрытычным знакам, у кан. 16 ст. (параўн. у рускім алфавіце з 1735).
  • Літара «ё» ((CYRILLIC) IO) узята з рускага алфавіту ў сяр. 19 ст. (параўн. у рускім алфавіце з 1797).
  • Літара «ў» ((CYRILLIC) SHORT U) была прапанавана рускім лінгвістам П. А. Бяссонавым у 1870.

У сучаснай форме, беларускі алфавіт фармальна існуе з моманту афіцыйнага прыняцця граматыкі Браніслава Тарашкевіча для выкарыстання ў савецкай школьнай сістэме (1922 г., то бок з моманту выдання самой граматыкі (1918 г.)). Перад гэтым выкарыстоўваліся некалькі неафіцыйных варыянтаў алфавіту на базе тагачаснага рускага, з дробнымі ўзаемнымі адрозненнямі.

У 1920-х, асабліва на Беларускай Акадэмічнай Канферэнцыі (1926 г.), прапаноўваліся разнастайныя змяненні ў алфавіце. Найбольш абмяркоўваліся замена «й» на «ј» ((CYRILLIC) JE), і/або замена «е», «ё», «ю», «я» на «је» (або «јє»), «јо», «ју», «ја» (на падабенства сербскага правапісу), адпаведна, і/або замена «ы» на «и» (на падабенства ўкраінскага правапісу), і/або ўвядзенне літары «ґ» і/або ўвядзенне спецыяльных графем ці лігатур для афрыкатных «дж», «дз» і інш. Час ад часу пэўную ўвагу атрымлівалі прапановы ўвядзення лацінскага пісьма (напрыклад, прапанова Жылуновіча на Беларускай Акадэмічнай Канферэнцыі (1926 г.)). Аднак, нішто з гэтага не было ажыццёўлена.

Вядомы беларускі лінгвіст Ян Станкевіч у сваіх пазнейшых працах прапанаваў цалкам іншы выклад алфавіту (гл. таксама: Беларускі лацінскі алфавіт):

Выклад беларускага алфавіту
(Станкевіч, 1962)
Оо Аа Ээ Бб Гг Хх Дд Ее Ёё
Яя ДЗдз ДЖдж Зз Жж Іі Йй Кк Лл Мм
Нн Пп Рр Сс Шш Тт Вв Уу Ўў Фф
Ьь Цц Чч Ыы Юю

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Да рэформы беларускай азбукі. // Працы акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. — Мн. : [б. м.], 1927.
  • Ян Станкевіч. Які мае быць парадак літараў беларускае абэцады [1962] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  • Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. — Вільня : Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929 ; Мн. : «Народная асвета», 1991 [факсімільн.]. — Выданне пятае, пераробленае і пашыранае.
  • Што трэба ведаць кожнаму беларусу. Выданне «Вольнае Беларусі». — Менск : друк-ня А. Я. Грынблята, 1918 ; Менск : Беларускае каперацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэнне″, 1991 [факсімільн.]. — Зборнік артыкулаў розных аўтараў: М. Міцкевіча, Я. Лёсіка, В. Ластоўскага, М. Багдановіча, Пётр[?] з Арленят і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]