Беларускі арнамент

Беларускі арнамент — спосаб афармлення прадметаў хатняга ўжытку, адзення, прадметаў ляпной, разной на дрэве і жывапіснай архітэктуры[1]. Ромба-геаметрычны арнамент — адзін з асноўных кампанентаў канону традыцыйнага беларускага тэкстылю[2]. Беларускі этнограф Мікалай Каспяровіч называў беларускі арнамент крыніцай беларускага мастацтва[3].
Адметныя рысы беларускага арнаменту ў вышыўцы і ткацтве — гэта геаметрычная ўпарадкаванасць формы і чырвона-чорная каляровая гама на белым фоне. У разьбяным дэкоры на прадметах побыту — зубчыкі, крыжыкі, шматпрамянёвыя разеткі. У аздабленні жытла — салярныя, раслінныя і зааморфныя матывы[4].
Семантыка ў ткацтве і вышыўцы
[правіць | правіць зыходнік]Велізарны ўплыў[5] на стаўленне да семантыкі арнаменту беларускага тэкстылю мела кніга гісторыка мастацтва Міхаіла Кацара «Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка». У ёй аўтар вылучыў 84 «вобразы-ўзоры» ў адпаведнасці з наступнымі тэмамі:
- вобразы-ўзоры ўраджаю (10)
- вобраз маці — сімвал любові і міласэрнасці (8)
- узоры-вобразы роднай Беларусі (4)
- узоры-вобразы святаў (6)
- узоры песні (8)
- вобразы-ўзоры славяна-беларускай міфалогіі (9)
- вобразы-ўзоры кахання (12)
- узоры — праблемы нашага часу (11)
- вобразы-ўзоры веры (8)
- вобразы прыроды Беларусі (8)
Беларуская мастацтвазнаўца Вольга Лабачэўская называе трактоўку семантыкі гэтых узораў «фантомнай ці фэйкавай»[5], аддаючы належнае патрыятычным памкненням аўтара:
Нельга не адзначыць, што ў навуковай працы М. Кацара і П. Шпілеўскага яднае агульнае патрыятычнае імкненне паслужыць сваёй Бацькаўшчыне, сцвердзіць старажытнасць, каштоўнасць і багацце культуры беларусаў[5]
Варта адзначыць, што і навуковы рэдактар кнігі Я. Сахута ў прадмове звярнуў увагу на недастатковую абгрунтаванасць разважанняў аўтара[6].
У сучаснай культуры
[правіць | правіць зыходнік]Беларускі арнамент стаў часткай канцэпцыі вышымайкі — папулярнай у 2014—2016 гадах баваўнянай майкі з імітацыяй традыцыйнай вышыўкі[7][8][9]. Адзенне з элементамі нацыянальнага арнаменту ў той час было модным нават сярод вышэйшых дзяржаўных асоб: Аляксандр Лукашэнка[10] і Уладзімір Макей[11].
Вольга Лабачэўская мяркуе, што ў сучаснасці беларускі арнамент з’яўляецца сімвалам нацыянальнай ідэнтычнасці[5].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- На сцягах БССР і Беларусі
- На марках Белпошты
- Падол Лунінецкага строю з арнаментам
- У дызайне упакоўкі шакалада
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Савет прамысловай кааперацыі БССР. Беларускі народны арнамент / пад рэд. Мацюшкі В. Ф.. — Мінск, 1953. — 173 с.
- ↑ Лобачевская О. А. Белорусский народный текстиль: традиции и художественные новации в XX веке // Учреждение образования «Белорусский государственный университет культуры и искусств» : Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора искусствоведения. — 2014.
- ↑ В. А. Лабачэўская. Беларускія народныя тканіны і арнамент: да гістарыяграфіі вывучэння, музеефікацыі і выставачнай рэпрэзентацыі ў 1920-я гады // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук : часопіс. — 2012. — № 2. — С. 83—90.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 497. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- 1 2 3 4 Лабачэўская 2021.
- ↑ Кацар 1996, с. 4.
- ↑ Менск пераапрануўся ў вышыванкі. Радыё Свабода (6 кастрычніка 2014).
- ↑ 15 000 чалавек адзелі ў «вышымайкі». Арт Сядзіба правяла чарговы фэстываль у Менску. Радыё Свабода (18 сакавіка 2016).
- ↑ Будзьма беларусамі! | Golf з беларускім арнаментам на вуліцах Мінска. budzma.org. Праверана 5 студзеня 2026.
- ↑ Аляксандр Лукашэнка і Коля косяць траву ў вышымайках ФОТАФАКТ. Наша Ніва (29 мая 2016). Праверана 5 студзеня 2026.
- ↑ Макей апрануў дыпляматаў у «вышымайкі». Фотафакт . Радыё Свабода. Праверана 5 студзеня 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кацар М. С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка / Навук. рэд. Я. М. Сахуты. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1996. — 208 с.
- Г.Р. Нячаева і інш. Арнаменты Падняпроўя / навук. рэд. Я.М. Сахуты. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 606 с. — ISBN 985-08-0608-7.
- Лабачэўская В. А. Патрыятычная міфалогія беларускага арнаменту прафесара М.С. Кацара // БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР: МАТЭРЫЯЛЫ І ДАСЛЕДАВАННІ : Зборнік навуковых прац. — 2021. — № 8. — С. 37.