Беларускі выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́скі выдаве́цка-маста́цкі клуб «Паго́ня» ў Таронта — грамадска-культурная арганізацыя эмігрантаў з Беларусі. Заснаваны ў студзені 1967 года ініцыятыўнай групай беларусаў у Таронта (Канада). Мае адкрытае членства. Сябрамі клуба з’яўляюцца эмігранты-суайчыннікі, а таксама прадстаўнікі Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Францыі. Ставіць сабе за мэту распаўсюджанне беларускай культуры сярод сародзічаў, прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. Пры фінансавай падтрымцы клуба выходзяць кнігі на беларускай і англійскай мовах, пласцінкі з беларускімі песнямі і музыкай, выкананы насценныя гербы, нагрудныя сярэбраныя і залатыя значкі з выявай «Пагоні». Выдае бібліяграфічныя каталогі і рассылае іх па універсітэтах, удзельнічае ў выстаўках, арганізоўвае навагоднія латарэі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. С. Ляднёва. Беларускі выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).. — С. 438.
  • Ляднёва, А. С. Беларускі выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня» / А. С. Ляднёва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 495 с. — С. 425. — ISBN 5-85700-074-2.