Беларускі гістарычны часопіс
| «Беларускі гістарычны часопіс» | |
|---|---|
| Арыгінальная назва |
Беларускі гістарычны часопіс |
| Тып | часопіс |
| Заснавальнік | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», Інстытут гісторыі НАНБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
| Выдавец | Адукацыя і выхаванне |
| Краіна | |
| Галоўны рэдактар | Аляксандр Аляксандравіч Корзюк |
| Тэматыка | гістарычныя навукі, мастацтвазнаўства, педагагічныя навукі (агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі, тэорыя і методыка выкладання гісторыі) |
| Мова | беларуская, руская |
| Перыядычнасць | штомесяц |
| Аб’ём | 11,2 улікова-выдавецкага аркуша |
| Галоўны офіс | 220073, Мінск, вул. Кальварыйская, 25, пакой 408. |
| Тыраж | 500 |
| ISSN | 1993-1999 |
Беларускі гістарычны часопіс — беларускі навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1993 годзе. Спачатку выдаваўся 4 разы на год. З 2002 года ўваходзіць у склад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». З ліпеня 2003 года выходзіць штомесяц.
Уключаны ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках, мастацтвазнаўстве, педагагічных навуках (агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі, тэорыя і методыка выкладання гісторыі).
Змяшчае матэрыялы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, палітычнай, эканамічнай, аграрнай, ваеннай, канфесійнай гісторыі, гісторыі палітычных партый і рухаў, па праблемах палітычнага і грамадскага жыцця, гісторыі адукацыі, методыцы выкладання гісторыі і іншых, якія дапамагаюць навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам і студэнтам больш дакладна арыентавацца ў розных поглядах на праблемы гістарычнай навукі, адукацыі і выхавання моладзі.
Галоўныя рэдактары
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Фёдаравіч Кушнер (1993—2011)
- Максім Навумавіч Гальпяровіч (2011—2021)
- Аляксандр Аляксандравіч Корзюк (з 2022)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- БЕЛАРУСКІ ГІСТАРЫЧНЫ ЧАСОПІС(нявызн.)(недаступная спасылка). РУП «Издательство «Адукацыя і выхаванне» (13 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2025. Праверана 13 мая 2025.