Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Лагатып Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.png
Лагатып
Заснаваны 1970
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Мінск, вул. Мяснікова, 44
Кіраўніцтва
Дырэктар Аляксандр Пятровіч
Мастацкі кіраўнік Адам Мурзіч
Галоўны рэжысёр Міхаіл Кавальчык
Галоўны дырыжор Юрый Галяс
Галоўны балетмайстар Кацярына Фадзеева, Алена Дзмітрыева-Лаўрыновіч
Галоўны хормайстар Святлана Пятрова
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр (Мінск Цэнтр)
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Commons-logo.svg Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр на Вікісховішчы

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр — адзін з двух беларускіх музычных тэатраў (разам з Дзяржаўным тэатрам оперы і балета Беларусі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 1970 годзе. Адкрыўся 17 студзеня 1971 года спектаклем «Пяе «Жаўранак» кампазітара Юрыя Семяняка. Да 2000 года меў назву «Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі».

У тэатры пастаўлена больш ста спектакляў. У тым ліку, твораў нацыянальнай класікі: аперэты (Юрый Семяняка «Паўлінка», Рыгор Сурус «Несцерка» і «Судны час»), мюзіклы (Уладзімір Кандрусевіч «Шклянка вады» і «Джулія») і інш.

Архітэктура тэатральнага будынка[правіць | правіць зыходнік]

Будынак тэатра быў пабудаваны ў ліпені 1981 года. Кіраўнік архітэктурнага праекта — А. Ткачук, калектыў праекта: архітэктар У. Тарноўскі, інжынер В. Кацнельсон, скульптар Л. Зільбер.

На фасадзе над уваходам у тэатр усталявана 5 алегарычных скульптур муз з кованай медзі, якія ўвасабляюць мастацтвы музычнага тэатра: паэзія, музыка, драма, выяўленчае мастацтва, танец. Важную ролю ў вобразнай характарыстыцы кампазіцыі адыгрываюць дэталі — музычныя прылады, крылаты Пегас, маскі, драпіроўкі адзенняў і г. д.

Істотным дэкаратыўным элементам з’яўляецца своеасаблівая пластычна развітая кансоль, якая замыкае кампазіцыю кожнай скульптуры зверху і знізу. Пры распрацоўцы формы кансолі мастак выкарыстоўваў элементы архітэктурнага дэкору будынка (афармленне вокнаў, завяршэнне бакавых фасадаў). Скульптурная кампазіцыя на 3 метра высунута ад сцяны. Такая прасторавая кампазіцыя надае фасаду вобразна-пластычную завершанасць.

Насычаная блікамі і каляровымі пераходамі ад чырвона-карычневага да амаль чорнага, паверхня медных скульптур контрастуе са светла-шэрым колерам сцяны. Цень скульптур на сцяне стварае дадатковы эфект.

У тэатра знаходзіцца скульптурная кампазіцыя «Батлейка», арыгінальнай формы металічныя ліхтары, шырокая лесвіца.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя дырыжоры[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя балетмайстары[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя мастакі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя салісты[правіць | правіць зыходнік]

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Государственный театр музыкальной комедии Белорусской ССР. — Мн., 1991.
  • Беларускі дзяржаўны музычны тэатр// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. - Мн.: БелЭН., 2002. - С. 113-117.