Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача
Мінск. Вуліца Энгельса, чэрвень 2020 (25).jpg
Заснаваны 1931, 1956
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне вул. Энгельса, д. 26, г. Мінск
Дырэктар Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі
Мастацкі кіраўнік Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі
Сайт beltuz.by
Commons-logo.svg Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача на Вікісховішчы

Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача — тэатр горада Мінска, рэпертуар якога складаецца з пастановак дзяцей і падлеткаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр быў створаны ў Мінску ў 1931 годзе рэжысёрам Мікалаем Кавязіным. З пачаткам вялікай Айчыннай вайны спыніў сваё існаванне.

Тэатр у 1936 годзе

Будынак Тэатра юнага гледача (вуліца Энгельса, 26) з’яўляецца помнікам савецкай архітэктуры, прыклад творчага выкарыстання элементаў класіцыстычнай архітэктурнай спадчыны. Пабудаваны ў 19361937 гг. (арх. Аляксандр Пятровіч Воінаў, У. М. Вараксін) у адным комплексе з Палацам піянераў і школьнікаў (вул. Кірава, 16). Разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і адноўлены ў 19521954 гг. у некалькі змененым выглядзе. Па магчымасці была выкарыстана старая каробка з прыбудовай новай сцэнічнай часткі. Галоўны фасад у асноўных рысах захаваў даваеннае архітэктурнае вырашэнне. Нягледзячы на распрацоўку праекта капітальнага рамонту ў 1972 г., да нашага часу захавалася аздабленне інтэр'ераў, выкананае паводле праекта аднаўлення тэатра ў 19511952 гг. пад кіраўніцтвам А. П. Воінава і Л. Д. Усавай[1].

У другі раз заснаваны ў 1956 годзе.

Комплексу Тэатра юнага гледача і Палаца піянераў і школьнікаў нададзены ў 2007 годзе статус гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння[1].

Рэканструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2008 года была аб’яўлена пра рэканструкцыю тэатра. Але рэальна яна пачалася толькі ў лістападзе 2011 года. Увесь гэты час ТЮГ іграў свае спектаклі на сцэне Дома літаратараў (вуліца Фрунзэ, 5). У чэрвені 2015 года тэатр вярнуўся ў рэканструяваны будынак.

У час рэканструкцыі побач з асноўным будынкам па лініі фасада ўзвялі чатырохпавярховую прыбудову, дзе размясціліся бутафорскі, сталярны, слясарны цэхі, швейныя майстэрскія, а таксама рабочыя кабінеты супрацоўнікаў і частка грымёрных пакояў. Ідэя была падказана пасляваенным праектам аднаўлення Палаца піянераў архітэктараў Воінава і Усавай, які прадугледжваў ўзвядзенне новага корпуса ўшчыльную да існага будынка, але не быў рэалізаваны[2].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкае кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя рэжысёры:

Былыя акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Аляксандр Палазкоў, які выканаў ролю Філімона Пупкіна у спектакле "Пан Міністар" перамог у намінацыі “Лепшая мужчынская роля” на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]