Белаграпраект
| Белаграпраект | |
|---|---|
| Тып | Дзяржаўны праектны інстытут |
| Заснаванне | 1976 |
| Скасавана | 1994 |
| Прычына скасавання | рэарганізацыя |
| Пераемнік | Белдзіпрааграхарчпрам |
| Заснавальнікі | Савет Міністраў БССР |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Мінск |
| Галіна | Архітэктура, сельская гаспадарка |
| Прадукцыя | праектная дакументацыя |
«Белаграпраект» (поўная назва — Беларускі дзяржаўны праектны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу) — былы праектны інстытут у Мінску. Існаваў у 1976—1994 гадах, займаўся праектаваннем аб’ектаў сельскай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу. Размяшчаўся па адрасе вуліца Мяснікова, 32.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут быў утвораны пад назвай Беларускі дзяржаўны праектна-тэхналагічны інстытут сельскай гаспадаркі БССР («Белдзіпрасельгас») на падставе пастановы Савета Міністраў БССР ад 25 лістапада 1975 года № 321 і загада Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 4 лютага 1976 года № 60. Пачаў дзейнасць у 1976 годзе ў Мінску. З 15 снежня 1976 года ўстанова мела статус дзяржаўнага праектнага інстытута[1].
Першапачаткова арганізацыя падпарадкоўвалася Міністэрству сельскай гаспадаркі БССР, а з 22 лістапада 1985 года перайшла ў падпарадкаванне Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР (Дзяржаграпрам БССР). 14 ліпеня 1986 года інстытут быў перайменаваны ў Беларускі праектны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу «Белаграпраект»[2].
29 чэрвеня 1994 года дзейнасць арганізацыі была спынена ў выніку рэарганізацыі[3]. На базе трох аб’яднаных праектных інстытутаў — «Белдзіпрахарчпрам», «Белаграпраект» і «Белдзіпрамясамалпрам» — было ўтворана адкрытае акцыянернае таварыства «Інстытут Белдзіпрааграхарчпрам» у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[4].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут займаўся распрацоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі для будаўніцтва, рэканструкцыі і тэхнічнага пераўзбраення аб’ектаў аграпрамысловага комплексу. У прыватнасці, спецыялісты «Белаграпраекта» распрацоўвалі комплексы па пасляўборачнай апрацоўцы і захоўванні насення культур (напрыклад, для калгаса «Авангард» Магілёўскага раёна і эксперыментальнай базы «Вольна-Чэрніхава» Баранавіцкага раёна), праектавалі кантрольна-выпрабавальныя станцыі (магутнасцю 60 тысяч курэй-нясушак і 100 тысяч качанят у год), чатырохкамерныя хмелесушылкі прадукцыйнасцю 6 тон у суткі і іншыя сельскагаспадарчыя збудаванні[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Белорусский проектный институт по проектированию предприятий агропромышленного комплекса "Белагропроект" (Белагропроект) Госагропрома БССР, г. Минск (руск.). Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ "Белаграпраект", беларускі праектны інстытут па праектаванні прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу (Мінск). Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі. Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ Белагропроект — Карточка компании (руск.). kartoteka.by. Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ О компании (руск.). ААТ «Белдзіпрааграхарчпрам». Праверана 22 снежня 2025.
- ↑ БГАНТД 1998.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусский государственный архив научно-технической документации. Путеводитель. Поступления 1970—1993 гг.. — Мн.: БелНИИДАД, 1998. — 72 с. — ISBN 985-6099-43-9.