Беларускі з’езд Віленшчыны і Гродзеншчыны (1919)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны — з'езд прадстаўнiкоў беларускай грамадскасцi, які быў склiканы ў Вільні 910 чэрвеня 1919 па iнiцыятыве групы беларускiх палiтычных дзеячаў на чале з Б. Тарашкевічам. Прысутнiчалі 125 дэлегатаў.

Асноўныя даклады: аб кааперацыі (К. Дуж-Душэўскі), аб стане і неадкладных задачах беларускай асветы (М. Кахановіч), аб выдавецкай дзейнасці (Я. Станкевіч). З'езд пацвердзіў вернасць ідэалам незалежнай і непадзельнай Беларусі, выказаў поўны давер ураду БНР, прызнаў пажаданым дзяржаўны саюз з Літвой. У прынятай дэкларацыі асудзіў акупацыю Беларусі Польшчай, заклікаў да стварэння працоўных валасных, павятовых і губернскіх радаў. Прыняў рэзалюцыі аб стварэнні беларускага войска, аб арганізацыі настаўніцкіх курсаў у Вільні і Гродне, абмеркаваў пытанні пра беларусізацыю царквы і касцёла на Беларусі, пра дапамогу пацярпелым ад вайны. З'езд выбраў Цэнтральную раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, прыняў пастанову пра скліканне Рады БНР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Ліс А. З'езд беларускіх дэлегатаў Віленшчыны і Гродзеншчыны // БелЭн у 18 т. Т.7. - Мн., 1998.