Беларускі конны полк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі конны полк
Гады існавання 1917-1918
Тып воінскае фарміраванне
Дыслакацыя Пскоўскі павет, Краснае
Камандзіры
Вядомыя камандзіры ротмістр Р. Якубеня

Беларускі конны полк, спачатку Беларускі ўланскі полк, таксама вядомы як полк ротмістра Якубені і Аршанскі беларускі полк — аўтаномнае беларускае ўзброеннае фарміраванне, створанае ў 1917 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны членам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады паручнікам Канстанцінам Езавітавым у ваколіцах Пскова на Паўночным фронце як Беларускі ўланскі полк, ва ўмовах калі камандаванне Заходняга фронту замінала фарміраванню беларускіх часцей. Неўзабаве пераведзены ў Краснае пад Оршай і стаў называцца Беларускім конным палком.[1]

Фактычна эскадроннага складу. Камандзір -- ротмістр Р. Якубеня.[1]

На заклік БЦВР полк уступіў у бой з палякамі, каб не дапусціць заняцця імі Бабруйскай крэпасці з вялікімі вайсковымі складамі, але 20.1.1918 года палякі занялі Бабруйск[2]. На пачатку лютага 1918 года спрабаваў прабіцца з-пад Оршы ў Менск на дапамогу разагнанай ў ноч 31.1/1.2 (нов.ст.) бальшавікамі ЦВБР[3]. У лютым 1918 года ў Оршы адмовіўся падпарадкоўвацца бальшавікам і імі раззброены[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]