Беларускі легіён
Беларускі легіён | |
---|---|
Гады існавання | не стваралася |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у |
![]() |
Тып | воінскае фарміраванне |
Колькасць | каля 10 тысяч |
Белару́скі легіён — нерэалізаванае вайсковае злучэнне беларусаў у складзе СС. Замест легіёна была створаная толькі адна дывізія. Беларуская цэнтральная рада пачала прасоўваць праект легіёна у ліпені 1944 года, пасля свайго пераезду ў Берлін.
Спробы стварэння
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове ліпеня 1944 года БЦР атабарылася ў Берліне. З-за немагчымасці аднаўлення БКА ў Нямеччыне, было вырашына дамагацца стварэння Беларускага легіёна[1].
Радаслаў Астроўскі выступіў перад нямецкім кіраўніцтвам з хадайніцтвам аб стварэнні Беларускага легіёна на ўзор ужо існых усходніх (ням.: Ostlegionen). Ідэя была ўхваленая Міністэрствам па справах акупаваных усходніх абласцей. У ліпені 1944 года начальніку Упраўлення генерала-інспектара добраахвотных фармаванняў пры Генеральным штабе сухапутных сілаў (ням.: General der Freiwilligen- Verbände) генералу кавалерыі Эрнсту Кёстрынrу быў пададзены адпаведны мемарандум, аднак адказу на яго доўгі час не было[2]. З-за гэтага 13 верасня 1944 года без дазволу немцаў быў створаны 1-ы Кадравы батальён БКА. Меркавалася, што ён увойдзе ў склад легіёна[3].
6 лістапада 1944 года Упраўленне генерала-інспектара добраахвотных фармаванняў афіцыйна паведаміла БЦР, што ўсе пытанні, датычна стварэння Беларускага легіёна, перадаюцца ў Галоўнае ўпраўленне СС (ням.: SS-Hauptamt). БЦР безвыніка спрабавала дамагчыся дазволу на фармаванне Беларускага легіёна ажно да снежня 1944 года[3].
У канцы вясны — пачатку лета 1944 года ў складзе Галоўнага ўпраўлення СС быў арганізаваны спецыяльны аддзел «Усходнія добраахвотнікі» (ням.: Freiwilligen-Leitstelle Ost), задачай якога было стварэнне частак войскаў СС з усходніх народаў. Кіраўніком аддзела быў прызначаны СС-оберштурмбанфюрар Франц Арльт, якому было даручана сфармаваць беларускую дывізію войскаў СС[4]. Фактычна гэта і стала развязаннем пытання аб Беларускім легіёне[5].
Меркаваны памер
[правіць | правіць зыходнік]На думку Астроўскага ў легіён маглі ўступіць:[6]
- 6 сапёрных батальёнаў БКА;
- Некаторая колькасць пяхотных батальёнаў БКА;
- 13-ы Беларускі паліцыйны батальён пры СД;
- Афіцэрская школа БКА;
- Рэшткі дапаможнай паліцыі парадку.
Усяго каля 10 тысяч чалавек[2]. Таксама ў легіён бы ахвотна пайшлі беларускія остарбайтары. Калі б быў атрыманы дазвол, можна было б падрыхтаваць кадры для трох паўнавартасных дывізіяў[2].
Зноскі
- ↑ Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 252.
- ↑ а б в Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 253.
- ↑ а б Францішак Кушаль. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі(бел. (тар.)) // Беларускі Гістарычны Агляд. — 1998.
- ↑ Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 253-254.
- ↑ Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 380.
- ↑ Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — 2008. — С. 252-253.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Олег Романько. КОРИЧНЕВЫЕ ТЕНИ В ПОЛЕСЬЕ. БЕЛОРУССИЯ 1943—1945. — Москва: «Вече», 2008. — 432 с. — (Военные тайны ХХ века). — ISBN 978-5-9533-1909-6.