Беларускі музей у Вільні
Беларускі музей у Вільні | |
---|---|
Muzeum Białoruskie w Wilnie | |
Заснаваны | 1921 |
Месцазнаходжанне | Вастрабрамская №9, Вільня, Другая Рэч Паспалітая |
Дырэктар | Антон Луцкевіч |
![]() |
Беларускі музей у Вільні, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (па-польску: Muzeum Białoruskie w Wilnie) — адна з галоўных навуковых і асветніцкіх устаноў у гісторыі Беларусі. Існавала ў 1921—1945 гадах, знаходзілася ў Вільні на вуліцы Вастрабрамская, 9 ў будынку былога базыльянскага кляштара разам з Беларускім навуковым таварыствам і Беларускай гімназіяй.
Музей заснаваны ў 1921 годзе і названы ў гонар памерлага ў 1919 годзе беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.
Экспанаты паходзілі галоўным чынам з калекцыі Івана Луцкевіча, які ў завяшчанні перадаў яе музею.
Музей налічваў каля 14 тысяч рукапісаў і старадрукаў. У экспазіцыі меліся, у прыватнасці: частка пражскай Бібліі 1517 года Францішка Скарыны, Статут ВКЛ 1588 года, Навагрудскае Евангелле 14 стагоддзя, Аль-Кітаб, друкаваныя па-беларуску кнігі (Вільня, Еўе, Супрасль, Нясвіж, Слуцк), іншыя рэдкія кнігі.
Стафан Зізаній. «Казанне святога Кірылы». Віленская брацкая друкарня, 1596
Музей быў ліквідаваны ў канцы 1944 года. Тое, што захавалася пасля вайны, было падзелена супольнай камісіяй паміж Літоўскай ССР і БССР. Ад беларускага боку ў камісіі былі асобы, не звязаныя з Беларуссю. Яны адбіралі толькі тыя экспанаты, якія былі на беларускай мове. Усё звязанае з ВКЛ было адкінута, таму найбольш значныя экспанаты засталіся Літве ці патрапілі ў Маскву.
На чале музея да 1939 года стаяў Антон Луцкевіч — брат Івана. Яго супрацоўнікамі былі Мар'ян Пецюкевіч, Янка Шутовіч і Уладас Дрэма.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 436.
- Луцкевіч А. Беларускі музей імені Івана Луцкевіча. — Вільня : [б. в.], 1933. — 16 с. Рэпрынт 1992.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Беларускі музей у Вільні на Вікісховішчы |
---|