Беларускі народны саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі народны саюз — грамадска-палітычная арганізацыя кансерватыўна-клерыкальнага кірунку, якая дзейнічала ў Віцебску ў 19171918 гг..

Аб’ядноўвала мясцовых чыноўнікаў, выкладчыкаў навучальных устаноў, прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства. Кіраўнікі саюзу (Ф. І. Грыгаровіч, Е. А. Бялыніцкі-Біруля, Г. І. Палонскі, У. К. Стукаліч) падтрымалі Часовы ўрад Расіі, але выступалі супраць дэмакратызацыі грамадскага жыцця, лічылі абавязковым удзеп Расійскай імперыі ў вайне да перамогі. Для прадухілення сацыяльных канфліктаў на вёсцы прапанавалі праект рэформы, аснову якой складала хутарское землекарыстанне. БНС прытрымліваўся дактрыны заходнерусізму адмаўляў беларускаму народу ў праве на дзяржаўнае самавызначэнне, абмяжоўваўся патрабаваннем да Часовага ўрада вылучыць Беларусь у асобную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку ў складзе Расіі. Абапіраўся на ідэалогію праваслаўнага клерыкалізму, праваслаўныя прыходы разглядаў як «асноўныя ячэйкі грамадскасці». Не прыняў Кастрычніцкі пераварот 1917 г., вёў антыбальшавіцкую і антысеміцкую агітацыю.

Па некаторых звестках кіраўнікі БНС Грыгаровіч, Бялыніцкі-Біруля, Палонскі і інш. расстраляны ў 1918 г. паводле прыгавору Віцебскай губернскага ЧК.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]