Беларускі нацыянальны цэнтр (справа)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Справа «Беларускага нацыянальнага цэнтру» (БНЦ) — сфабрыкаваная ДПУ БССР у 1933 годзе справа «контррэвалюцыйнай, паўстанцкай і шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі», частка сталінскіх рэпрэсій у БССР.

Паводле следства (агентурная справа «Закардоннікі»), БНЦ быў створаны ў верасні 1932 года дзеячамі нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Максімам Бурсевічам, Паўлам Валошыным, Флягонтам Валынцом, Язэпам Гаўрылікам, Ігнатам Дварчаніным, Пятром Мятлой, Сымонам Рак-Міхайлоўскім і некаторымі іншымі беларускімі палітэмігрантамі, якія пераехалі ў БССР з Польшчы ў красавіку 1930 і верасні 1932 года.

У абвінаваўчым акце сцвярджалася, што БНЦ ставіла мэтай увосень 1933 або вясной 1934 года справакаваць памежны савецка-польскі канфлікт, пасля чаго ўзняць узброенае паўстанне і стварыць беларускую рэспубліку ў федэрацыі з Польшчай.

У лістападзе 1933 — студзені 1934 гадоў пастановай «тройкі» ДПУ па справе было асуджана 108 чалавек, у тым ліку 40 чалавек — да смяротнага пакарання (з іх 15 прысуд заменены 10 гадамі лагераў).

Ваенны трыбунал Беларускай ваеннай акругі ў 1956 г. скасаваў рашэнне калегіі ДПУ ў адносінах да ўсіх абвінавачаных праз адсутнасць доказаў і складу злачынства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]