Беларускі нацыянальны цэнтр (1941)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі нацыянальны цэнтр утвораны 19 чэрвеня 1941 ў Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэта самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва. Узначаліў яго М. Шчорс, у склад кіраўніцтва ўвайшлі Р. Астроўскі, А. Шкуцька, М. Шкялёнак, Ч. Ханяўка, В. Тумаш, В. Гадлеўскі.

Беларускі нацыянальны цэнтр меў на мэце стварэнне беларускай дзяржавы пад нямецкім пратэктаратам. Праўдападобна, ён прэтэндаваў на ролю беларускай выканаўчай улады на акупаваных нацыстамі беларускіх землях. З пачатку вайны супраць СССР Беларускі нацыянальны цэнтр распаўся. Яго члены займалі розныя пасады ў акупацыйнай адміністрацыі на тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Расіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, А. Бэрлін як асяродак беларускага жыцьця першай паловы 40-х гг. XX стагодзьдзя / Алег Гардзіенка // Запісы = Zapisy. — 2003. — № 26. — С. 91—92.