Беларускі парк высокіх тэхналогій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі парк высокіх тэхналогій
Тып Дзяржаўная ўстанова
Заснаванне 22 снежня 2005; 5105 дзён таму
Размяшчэнне Мінск, вул. Купрэвіча, д.1, корп. 1, 9-ы паверх
Ключавыя фігуры Усевалад Янчэўскі
Прадукцыя Экспарт праграмных распрацовак
Колькасць супрацоўнікаў 24 тыс. (2016; прадпрыемстваў[1])
Матчына кампанія Прэзідэнт Беларусі
Сайт www.park.by

Парк высокіх тэхналогій — праект па падтрымцы і развіцці ў Беларусі высокіх тэхналогій.

Мэта праекту[правіць | правіць зыходнік]

Мэта праекту — стварыць у краіне спрыяльныя ўмовы для развіцця індустрыі экспартна-арыентаванага праграмавання, развіццё іншых экспартных вытворчасцей, заснаваных на новых і высокіх тэхналогіях, а таксама для канцэнтрацыі кадравага, навукова-вытворчага і інвестыцыйна-фінансавага патэнцыялу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя стварэння беларускага аналага «Крамянёвай даліны» пачала абмяркоўвацца ў 2004 годзе[2]. Дэкрэт № 12 «Аб Парку высокіх тэхналогій» быў падпісаны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 22 верасня 2005[3]. На 4 чэрвеня 2009 г. у парку працавала звыш 6 тыс. праграмістаў[4].

Да 2009 году на базе ПВТ планавалася адкрыць сумесны беларуска-індыйскі навучальны цэнтр у сферы высокіх тэхналогій. Чакаецца, што ў ім будуць падвышаць кваліфікацыю IT-спецыялісты, а таксама настаўнікі і выкладчыкі інфарматыкі, акрамя таго для іх прадугледжваюцца стажыроўкі ў Індыі[5]. Пазней дата была перанесеная на красавік 2012 года.[6]

3 лістапада 2014 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 4, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў Дэкрэт ад 22 верасня 2005 года № 12 «Аб Парку высокіх тэхналогій». Дэкрэт пашырае віды дзейнасці кампаній-рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій новымі навукаёмістымі напрамкамі. У якасці самастойных відаў дзейнасці, ажыццяўленне якіх з’яўляецца падставай для ўключэння ў склад рэзідэнтаў ПВТ і атрымання падаткавых ільгот, вызначаны сумежныя з IT-сферай напрамкі (мікра-, опта- і нанаэлектроніка, мехатроніка, перадача даных, радыёлакацыя, радыёнавігацыя, радыёсувязь), а таксама абарона інфармацыі і стварэнне цэнтраў апрацоўкі дадзеных. Прадугледжана магчымасць выканання рэзідэнтамі ПВТ работ і паслуг па аналізе, праектаванні і праграмным забеспячэнні інфармацыйных сістэм (ІТ-кансалтынг, аўдыт, сістэмна-тэхнічнае абслугоўванне сетак дзяржаўных інфармацыйных сістэм, стварэнне баз даных, укараненне і суправаджэнне карпаратыўных інфармацыйных сістэм). Вызначаны парадак прадастаўлення льгот для дзеючых кампаній-рэзідэнтаў ПВТ у выпадку пашырэння відаў дзейнасці, не заяўленых пры рэгістрацыі. Дэкрэт уступае ў сілу з 1 студзеня 2015 года.[7]

Умовы працы[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з дэкрэтам прэзідэнта, рэзідэнты Парка вызваляюцца ад выплаты мытаў, падаткаў на прыбытак, нерухомасць і дададзеную вартасць[8] і іншых абавязковых выплат у рэспубліканскі бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя і пазабюджэтныя фонды, якія выплачваюцца з выручкі ад рэалізацыі тавараў. Дэкрэтам прадугледжаныя вызначаныя прэферэнцыі і ў часткі выплаты падаходнага падатку. Акрамя таго, рэзідэнтам Парка падаецца права вырабляць выплату абавязковых страхавых унёскаў у паменшаным памеры.

Паводле ацэнкі прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага стварэнне Парка высокіх тэхналогій дазволіць ужо праз 3—4 гады вырабляць праграмнай прадукцыі на суму $350 млн у год і задзейнічаць у гэтай сферы каля 15 тыс. чалавек. Пры гэтым дзель інфармацыйных тэхналогій у ВУП складзе больш за 4 %. Па ацэнках адмыслоўцаў, у цяперашні час на экспарт з Беларусі штогод пастаўляецца інфармацыйнага прадукту на суму ад $50 да $100 млн (меней 1 % ВУП).

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Парк размесціцца ў Мінску на плошчы 106,8 га на тэрыторыі Акадэмгарадка (недалёка ад мікрараёну Уручча). Забудова ПВТ павінна пачацца ў 2008 годзе, а ў 2007 на тэрыторыі Парка плануецца завяршыць будаўніцтва «доўгабуда» — будынка Інстытута фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мяркуецца ўсталяваць у гэтым будынку арэндную стаўку значна ніжэй за звычайную, для прыцягнення пачаткоўцаў і невялікіх кампаній.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 10 чэрвеня 2008 года ў ПВТ налічвалася 46 рэзідэнтаў — 57 % рэзідэнтаў ПВТ створаныя беларускімі фундатарамі, 15 % з’яўляліся сумеснымі прадпрыемствамі, 28 % — арганізацыямі са 100-адсоткавым замежным статутным капіталам. У ПВТ працавала больш за 5 тыс. чал. Больш за 70 % з тых, хто працуе, складае моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў[9].

Па стане на 10 кастрычніка 2008 года ў Парку былі 58 кампаніяў і 8 бізнес-праектаў.

Па выніках першага паўгоддзя 2008 года, экспарт паслуг рэзідэнтаў ПВТ у параўнанні з аналагічным перыядам 2007 года павялічыўся больш чым удвая. Экспарт паслуг па распрацоўцы праграмнага забеспячэння за гэты час склаў 43,5 млн долараў (87 % ад агульнага аб’ёму вытворчасці). Заказчыкамі рэзідэнтаў ПВТ з’яўляюцца кампаніі з 35 краінаў. За першае паўгоддзе ў ПВТ створаны 717 новых працоўных месцаў[10].

У маі 2016 года ў ПВТ былі зарэгістраваны 152 рэзідэнты[11]. А ў пачатку кастрычніка 2019 года — 684[12][13].

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

  • Кіраўніцтва. Кіраўнік прызначаецца прэзідэнтам. Намеснікі — кіраўніком па ўзгадненні з Назіральнай радай (НР). Выконвае пастановы НР ды разглядае прапановы прадпрыемстваў аб укладаннях. Уносіць ураду прапановы аб змене сваёй дзейнасці і накіроўвае НР звесткі для ўліку прадпрыемстваў. Вядзе ўлік прадпрыемстваў-удзельнікаў ды выдае ім адпаведныя пасведчанні. Ацэньвае пададзеныя прадпрыемствамі задумы ды збірае ад удзельнікаў Парка копіі грашовай справаздачнасці. Заключае з удзельнікамі дамовы аб умовах дзейнасці і сочыць за іх выкананнем. Узгадняе дзейнасць установаў забеспячэння і бароніць зацікаўленасці ўдзельнікаў перад органамі ўлады. Здае ўдзельнікам у арэнду памяшканні ў межах Парку[14].
  • Назіральная рада. Старшыня, намеснік і рэшта складу прызначаюцца прэзідэнтам. Разглядае прапановы кіраўніка аб кірунках дзейнасці. Ухваляе пастановы аб уліку прадпрыемстваў-удзельнікаў і ацэнцы іх задумаў. Разглядае прапановы ўдзельнікаў і Кіраўніцтва Парка[15].

Зноскі

  1. Парк высоких технологий подвел итоги работы в 2015 году. Праверана 31 мая 2016.
  2. Лілія Крапівіна (4 лiстапада 2004) Праект дэкрэта прэзідэнта аб стварэнні ў Беларусi парку высокіх тэхналогій накiраваны на дапрацоўку БелТА. Звязда, № 264—265. Праверана 4 мая 2012 г.
  3. Лілія Крапівіна (4 лiстапада 2004) Праект дэкрэта прэзідэнта аб стварэнні ў Беларусi парку высокіх тэхналогій накiраваны на дапрацоўку БелТА. Звязда, № 264—265. Праверана 4 траўня 2012 г.
  4. Вольга Бяляўская. Першы будынак адміністрацыйна-вытворчага комплексу ПВТ уведзены ў эксплуатацыю // БелТА, 4 чэрвеня 2009 г. Праверана 6 траўня 2013 г.
  5. Беларусь и Индия создадут учебный центр на базе Парка высоких технология (руск.) 
  6. «ПВТ планирует в апреле открыть ИТ-академию» (руск.) 
  7. Кампаніі-рэзідэнты ПВТ з 1 студзеня 2015 года змогуць працаваць па новых навукаёмістых напрамках // БЕЛТА — Навiны Беларусi
  8. Тамара Савіч (19 чэрвеня 2012) Кітайскі тэхнапарк ці Парк высокіх тэхналогій: у каго льготы смачней. Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 26 чэрвеня 2012 г.
  9. IT.TUT.BY, Уровень рентабельности резидентов ПВТ достиг 36 % (руск.) 
  10. IT.TUT.BY, Белорусский ПВТ зарегистрировал пять новых резидентов(руск.) 
  11. «Поиск по компаниям-резидентам ПВТ» (руск.) 
  12. «Поиск по компаниям-резидентам ПВТ» (руск.) 
  13. Рекорд. В ПВТ вошли сразу 129 новых резидентов, 8 «вышли» (руск.) . dev.by. Праверана 16 кастрычніка 2019.
  14. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2006 г. № 65(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (5 красавіка 2012). Праверана 30 красавіка 2012 г.
  15. Дэкрэт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасьня 2005 г. № 12(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 красавіка 2011). Праверана 30 красавіка 2012 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]